Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўзгу́мні́чча Месца вакол гумна; за агародамі (Слаўг.).

паўздаро́жжа Месца, паласа ўздоўж дарогі (Слаўг.). Тое ж пры́даражжа, пры́дараж, прыдарожжа (Слаўг.).

ф-к Прыдарожжа (Віц. К. 1851).

паўзкана́вічча Месца паабапал ці каля канавы (Слаўг.). Тое ж пры́кана́вічча, прыкана́вінне, паўзкана́вічышча, паўзкана́вішча (Слаўг.).

паўзле́ссе Месца ўздоўж лесу (Слаўг.). Тое ж поўзлессе, паўзле́сішча (Слаўг.).

паўзло́жжа Край логу або край поля ўздоўж логу (Слаўг.).

паўзлу́жжа Прасцяг уздоўж лугу (Слаўг.). Тое ж прылу́жжа (Слаўг.).

паўзні́ззе Месца каля падэшвы гары, паміж гор, узгоркаў (Слаўг.).

паўзпо́лле Месца ўздоўж поля (Слаўг.).

паўзпра́сілле Месца каля прасла і ў сярэдзіне абгароджанага ўчастка (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж паўзпра́слічча, паўзпра́снічча, пра́снічча, пра́слішча, пра́слінне (Слаўг.).

паўзро́вічча Месца каля рова (Слаўг.). Тое ж паўзроўе, прыроўе, прыровічча (Слаўг.).