Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасёлак

1. Невялікае пасяленне недалёка ад вёскі, горада (БРС).

2. Новая вуліца ў вёсцы, якая ўзнікла з жыхароў-высяленцаў (Слаўг.).

□ вуліцы ў в. Ка́біна Гара́ Слаўг.: Крамя́нскі пасёлак, Рудня́нскі пасёлак.

па́сішча

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Віл.).

2. Месца, дзе быў пчальнік. (Слаўг.).

□ ур. Пасішча (поле) каля в. Шаламы Слаўг.

пасме́ціца Месца, на якое выкідваюць смецце (Грыг. 1838—1840).

пастаўні́к

1. Месца, для адпачынку жывёлы ў полі або ў лесе (БРС).

2. Невялікая сенажаць каля агарода (Уздз.).

3. Абгароджаная паша (Стаўбц. Прышч.).

4. Малады, рослы лясок (Лун.).

□ ур. Пастаўнік (абгароджаная паша) Стаўбц.

паста́ць Паласа паспеўшага жыта (Краснап. Бяльк., Нас.).

пасто́й

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Мядз., Слаўг.). Тое ж пастоішча (Слаўг.).

2. Месца, дзе збіраюцца і падоўгу стаяць людзі; рынак (Слаўг.). Тое ж пастоішча, пастая́нне (Слаўг.).

па́суш

1. Сенажаць з зазімавалай травой (Рэч., Слаўг.). Тое ж па́сушнік (Глуск. Янк. II).

2. Сухая папараць у лесе ўвосень. (Слаўг.).

пасы́ Пуціна, тракт (Летопись Самовидца. Кіеў, 1878, 395).

па́сыны Парасткі ад карэння сліў, лазы, парэчкі, вішняў або вакол бярозавых, вярбовых пнёў (Слаўг., Ст.-дар.).

пасяле́нна Сельбішча; плошча, занятая паселішчам (Стол.).

□ ур. Пасяленна (поле) каля в. Кароцічы Стол.