Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пад'я́бланне Месца пад каронай яблыні (Слаўг.). Тое ж пад'я́бланічча, пад'я́бланавішча (Слаўг.).

пад'язе́р'е Месца непадалёку ад возера (Слаўг.).

вул. Пад'язер'е (б. х. Андрэеўка) і вул. Пад'язерре (б. в. Падъезерье) у в. Шаламы Слаўг.

пад'ялі́нец Зараснік ядлоўцу (Докш.).

пад'я́м'е Месца каля ямы, капальні, глінішча (Стол.); пад пагоркам з укапаным плавільным горнам (Арш.). Тое ж пад'я́мічча, пад'я́мнічча (Слаўг.).

пажарні́ца

1. Месца, дзе быў пажар (у лесе ці населеным пункце) (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж пажа́рышча (БРС), пажары́шча (Крыч. Бяльк., Нясв., Палессе Талст., Пух., Рэч., Сал., Слаўг.), пажарні́шча, пажарні́чышча (Слаўг.), пажары́ска, пажэ́рышча, пажа́р (Палессе Талст.).

2. Зараснік травы Calamagrostis epigeios Roth. на месцы ляснога пажарышча (Слаўг.). Тое ж пажарні́шча, пажарні́чышча (Слаўг.).

ур. Пажары́шча (лажок) каля в. Папоўка Слаўг.

па́жма Крынічнае месца, дзе прасочваецца вада (Слаўг.). Тое ж пажэ́м (Слаўг.).

пажо́га Гразкае, крынічнае, з халоднай вадой месца (Слаўг.).

р. Пажога (л. пр. р. Пясчанкі) каля в. Шаламы Слаўг.

паз Тарфяны кар'ер на балоце, дзе рэзалі на паліва торф (Рэч.).

пазагаро́ддзе Месца за агародамі, за сядзібамі (Рэч., Слаўг.).

пазагу́ме́нне Месца за гумном; глухое месца (Слаўг.). Тое ж пазагу́менне (Рэч.), пазагу́мні́чча, пазагумне́чча, пазагумне́чышча (Слаўг.).