1) пасудзіна для плаўлення, варкі ці награвання розных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца, напр., для плаўлення металаў і сплаваў у газавым ці вадкім асяроддзі зададзенага саставу (гл.Горан, Тыгельная плаўка металаў). У залежнасці ад т-ры апрацоўкі і хім. уласцівасцей матэрыялаў, што апрацоўваюцца, Т. вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў, плаціны і інш.), графіту, фарфору ці вогнетрывалых матэрыялаў. Форма Т. пераважна круглая (у папярочным сячэнні) і звужаная ўнізе. Прамысл. печы з Т., у якіх плавяць, вараць ці награваюць матэрыялы (вырабы), наз. тыгельнымі печамі.
2) Т. у паліграфіі — масіўная метал. пліта для прыціскання паперы ці інш. матэрыялу да друкарскай формы, напр., у машынах высокага друку. Для выраўноўвання ціску на Т. замацоўваецца спец. пругкая пласціна (дэкель).
працэс атрымання металаў і іх сплаваў у тыглях; найстаражытнейшы спосаб плаўкі металаў (медзі, бронзы, пазней жалеза).
Вядома з 4 ст. да н.э. ў Індыі, Персіі, Сірыі і інш., дзе выкарыстоўвалася для вытв-сці каляровых металаў і сплаваў, а таксама высакаякаснай сталі (гл.Булат, Дамаская сталь). Пазней сакрэты Т.п. былі страчаны і адноўлены ў Еўропе англ. металургам Б.Гентсманам (1740) для пераплаўкі цэментаванай сталі (гл.Цэментацыя) ці крычнага жалеза (гл.Горан, Сырадутны працэс) у прысутнасці флюсу. Адкрыты П.П.Аносавым працэс газавай цэментацыі жалеза пры Т.п. дазволіў скараціць працягласць вытв-сці літай сталі. За час Т.п. чыстая метал. шыхта расплаўляецца ў закрытым тыглі, метал кіпіць і супакойваецца. Пры гэтым метал не кантактуе з пячнымі газамі, што выключае акісленне металу шкоднымі дамешкамі. З укараненнем мартэнаўскага працэсу, канвертарнага працэсу і інш. Т.п. паступова страчвае сваё значэнне. Т.п. каляровых металаў выкарыстоўваюць у асн. у невял. ліцейных і рамонтных майстэрнях.
ТЫГЕ́М, ван Тыгем (van Tieghem) Філіп (19.4.1839, г. Баёль, Францыя — 30.4.1914), французскі вучоны ў галіне батанікі. Чл. (1877), віцэ-прэзідэнт (1898) і прэзідэнт (1899) Парыжскай АН. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1908). З 1864 у Вышэйшай нармальнай школе, з 1879 праф. музея прыроднай гісторыі. Навук. працы па анатоміі раслін. Аўтар сістэмы кветкавых раслін, засн. на будове семязавязі і семені. Стварыў вучэнне (стэлярная тэорыя) пра тыпы будовы і заканамернасці эвалюцыі стэлы (цэнтр.ч. сцябла і кораня) вышэйшых раслін.
асірыйскія цары. Найб. значныя: Т. I (? — каля 1076 да н.э.), цар каля 1114 — каля 1076 да н.э. Здзейсніў некалькі пераможных паходаў у М.Азію, Сірыю, Фінікію. Вёў войны з Вавілоніяй. Адцясніў за р. Еўфрат качавыя плямёны арамеяў, якія пагражалі Асірыі. Т. III (? — 727 да н.э.), цар у 745—727 да н.э. Правёў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю ўнутрыпаліт. становішча. У 743—740 перамог кааліцыю сірыйскіх, фінікійскіх і малаазійскіх правіцеляў, якіх падтрымлівала Урарту. У 734—732 выйграў вайну ў кааліцыі, у якую ўваходзілі Дамаскае і Ізраільскае царствы, Тыр, філістымлянскія гарады, аравійскія княствы і Эдом. У 737 умацаваўся ў Зах. Мідыі. У 738 і 735 здзейсніў паходы ва Урарту. У 729 да н.э. стаў царом Вавілона. Перасяляў народы з адных заваяваных абласцей у інш. ці ў Асірыю.
літаратурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні на польскай мове ў 1815—17 раз на тыдзень, у 1818—22 раз у 2 тыдні. Заснавальнікі і рэдактары І.Лялевель, М.Балінскі, І.Шыдлоўскі, М.Альшэўскі. У «Т.В.» адбыўся паэтычны дэбют А.Міцкевіча (верш «Гарадская зіма», 1818), друкаваліся арыгінальныя і перакладныя творы ўраджэнцаў і жыхароў Беларусі А.Адынца, А.Ходзькі, І.Храптовіча, Ф.Булгарына, В.Сянкоўскага, бел. фальклорна-этнагр. матэрыял «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні...» Шыдлоўскага (1819).
польскі ілюстраваны часопіс, прысвечаны л-ры, мастацтву і грамадскім праблемам. Выдаваўся ў 1859—1939 у Варшаве на польскай мове. Змяшчаў краязнаўчыя, гіст.-літ., фальклорна-этнагр. матэрыялы, у т. л. прысвечаныя Беларусі: «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» Ю.Крашэўскага, «Пінск і Піншчына» А.Бандзкевіча, «Пра паэтычныя ўяўленні літоўска-крывіцкага народа ў яго песнях» М.Камінскага, «Канстанцін Тышкевіч», «Рамуальд Зянькевіч» і «Ігнат Дамейка» В.Каратынскага, «Альфрэд Ромер» Я.Карловіча, «Некалькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» і «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» Ф.Сурына, «Касцёл у Дзятлаве» А.Багдановіча, «Над Нёманам» і «Успаміны з Пінскага павета» Э.Ажэшкі, «Слядамі вешчуна» і «Францішак Багушэвіч» Н.Роўбы, «Беларускі народ» С.Горскага, «Польшча і Беларусь» Ф.Гільхэна, «Літва» Сыракомлі», «На Літве і Белай Русі» і «Беларусь прабуджаецца...» Ч.Янкоўскага і інш. Рэпрадуктаваў творы мастакоў М.Андрыёлі, Н.Орды, Ю.Фалата, Ф.Бжазоўскага, К.Альхімовіча, Ф.Рушчыца, Ю.Бранта, А.Ромера, Ю.Косака.
араб.Шат-эд-Дыджла, рака ў Турцыі і Іраку (часткова цячэ па мяжы гэтых краін з Сірыяй). Даўж. 1850 км, пл.бас. 375 тыс.км². Пачынаецца ў межах Армянскага нагор’я, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае плато Джэзірэ і Месапатамскую нізіну. Каля г. Эль-Курна зліваецца з р. Еўфрат, утварае р. Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў Персідскі заліў. Асн. прытокі: Вял. і Малы Заб, Дыяла, Керхе (злева). Веснавое разводдзе, асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля Багдада 1240 м²/с, ніжэй воднасць памяншаецца ў выніку вадазабору на арашэнне (уздоўж берагоў Т. на Месапатамскай нізіне — паласа арашальных аазісаў). Сцёк Т. зарэгуляваны плацінамі. Вадасх. Масул. Суднаходная да Багдада, у разводдзе да г. Масул. На Т. — гарады Дыярбакыр (Турцыя), Масул, Багдад, Эль-Кут, Амара, Эль-Курна (Ірак). Міжрэчча Еўфрата і Т. — адзін з найб.стараж. асяродкаў цывілізацыі, дзе знаходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер.
млекакормячая жывёла роду вял. катоў сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. 7 падвідаў. Пашыраны ў Пярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі, на п-ве Індастан. Жыве ў разнастайных ландшафтах — лясах, хмызняках, трысняговых зарасніках. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 3,2 м (зрэдку больш), хваста да 1,1 м; выш. ў карку да 1,2 м; маса да 390 кг. Валасяное покрыва шчыльнае і нізкае ў паўд. падвідаў, пушыстае — у паўночных. Афарбоўка рыжая, з чорнымі папярочнымі палосамі на спіне і баках. Тулава падоўжанае, галава акругленая. Вушы невял., закругленыя. Ногі адносна невысокія, тоўстыя, кіпцюры ўцяжныя. Корміцца пераважна буйнымі капытнымі. Нараджае 2—4 (зрэдку да 6) дзіцянят 1 раз за 2—3 гады.
старажытны армянскі горад, адна з 3 сталіц Арменіі Вялікай пры цару Тыгране II. Засн. ў 77 да н.э. на ПдЗ ад воз. Ван, на месцы сучаснай в. Фаркін (Турцыя). Горад будаваўся пад уплывам эліністычных арх. традыцый, быў абнесены крапасной сцяной выш. 25 м. Акрамя армян, у Т. жылі палонныя грэкі, сірыйцы і інш. У 69 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі. Пазней адноўлены, у 6 ст.н.э. меў грэч. назву Марытропаль, у 7—8 ст. — араб. Маяфарыкін.
ТЫГРАНЯ́Н Армен Тыгранавіч (26.12.1879, г. Гюмры, Арменія — 10.2.1950),
армянскі і грузінскі кампазітар, харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Арменіі (1935). Засл. дз. маст. Грузіі (1936). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1902). У 1902 арганізаваў у Александропалі нар. хары, з якімі вёў канцэртную дзейнасць. З 1913 у Тбілісі. Аўтар першай арм. нар.-быт. оперы «Ануш» (паст. 1912), якая адкрыла новы стылістычны кірунак у арм.муз. т-ры. Сярод інш. твораў: опера «Давід-бек» (паст. 1950), песенная драма «Лейлі і Меджнун» (паст. 1918), кантаты, у т. л. «Крывавая ноч» (1936), танц. сюіта для арк. (1946), маршы для духавога арк., п’есы для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і інш.