ТЫГРАНАКЕ́РТ,

старажытны армянскі горад, адна з 3 сталіц Арменіі Вялікай пры цару Тыгране II. Засн. ў 77 да н.э. на ПдЗ ад воз. Ван, на месцы сучаснай в. Фаркін (Турцыя). Горад будаваўся пад уплывам эліністычных арх. традыцый, быў абнесены крапасной сцяной выш. 25 м. Акрамя армян, у Т. жылі палонныя грэкі, сірыйцы і інш. У 69 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі. Пазней адноўлены, у 6 ст. н.э. меў грэч. назву Марытропаль, у 7—8 ст. — араб. Маяфарыкін.

А.​Г.​Зельскі.

т. 16, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)