ТЫКСАТРА́ПІЯ (ад грэч. thixis дотык + tropē паварот, змена),
абарачальная змена фізіка-мех. уласцівасцей палімерных і дысперсных сістэм пры мех. уздзеянні ў ізатэрмічных умовах. Абумоўлена абарачальнымі зменамі структуры матэрыялу, напр., разбурэннем надмалекулярнай структуры высокамалекулярных злучэнняў або каагуляцыйных кантактаў у дысперсных сістэмах.
Выяўляецца, напр., у зніжэнні вязкасці вадкіх асяроддзяў пры цячэнні і яе паступовым павышэнні пасля спынення цячэння, змене дэфармацыйных характарыстык крышт. палімераў і эластамераў пры паслядоўных цыклах нагружэнне — адпачынак. Уласцівая буд. растворам. лакафарбаваным матэрыялам. многім харч. прадуктам.
т. 16, с. 73