спадарожнік планеты Сатурн, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 5150 км. Адлегласць ад планеты каля 1221,86 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 15 сут 23 гадз 15 мін. Мае атмасферу, якая складаецца з азоту з прымессю метану і інш. вуглевадародаў. Адкрыты ў 1655 К.Гюйгенсам.
Ti, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 22, ат. м. 47,87. Прыродны Т. — сумесь 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 46—50; найб. пашыраны 48Ti (73,45%). У зямной кары 0,57% па масе; у свабодным выглядзе не трапляецца (гл.Тытанавыя руды). Адкрыты ў 1791 англ. мінералогам У.Грэгарам у выглядзе дыаксіду; назва «Т.» (ад тытанаў) прапанавана ў 1795 ням. хімікам М.Клапратам.
Серабрыста-белы лёгкі метал, шчыльн. 4505 кг/м³, tпл 1671 °C. Існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: α-Ti з гексаганальнай шчыльнаўпакаванай рашоткай (устойлівы да 883 °C) і β-Ti з кубічнай аб’ёмна-цэнтраванай рашоткай (устойлівы пры t > 883 °C). Парамагнетык. У паветры пакрываецца ахоўнай аксіднай плёнкай, чым абумоўлена высокая каразійная ўстойлівасць Т. ў паветры (да 500 °C), разбаўленых растворах кіслот і шчолачаў, марской вадзе, растворах хларыдаў і азотнай к-це. Пры пакаёвай т-ры раствараецца ў плавікавай, канцэнтраваных салянай і сернай к-тах. Стружка і парашок Т. пірафорныя. Пры награванні Т. узаемадзейнічае з кіслародам (гл.Тытану аксіды), сухімі галагенамі (гл.Тытану галагеніды). Атрымліваюць хлараваннем рудных канцэнтратаў (пры перапрацоўцы ільменіту шлаку, што аддзяляецца ад жалеза плаўкай у электрапечах) з наступным аднаўленнем тэтрахларыду TiCl4 магніем (часам натрыем), здрабненнем і пераплаўкай атрыманага губчатага Т. ў зліткі. Выкарыстоўваюць пераважна для атрымання тытанавых сплаваў, а таксама стужкі, дрот з чыстага Т. для вырабу анодаў, сетак і інш. дэталей у электравакуумнай тэхніцы, парашкападобны Т. — як гетэр.
Літ.:
Титан: Свойства, сырьевая база, физ.-хим. основы и способы получения. М., 1983.
серыя амер.ракет-носьбітаў для запуску касм. карабля «Джэміні», ШСЗ і аўтам. міжпланетных станцый; праграма іх распрацоўкі. Створаны на базе аднайм. міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Распрацаваны 2-, 3- і 4-ступеньчатыя варыянты; выкарыстоўваецца вадкае і цвёрдае паліва. Стартавая маса 150—640 т, маса карыснага грузу, які выводзіцца на каляземную арбіту, да 10 т, на высокаэліптычную або геастацыянарную арбіту — да 5,8 т.
прыродныя мінеральныя ўтварэнні для прамысл. здабычы тытану. Вядома больш за 80 мінералаў, у якіх ёсць тытан, гал. з іх: ільменіт, рутыл, анастаз, брукіт, лейкаксен, лапарыт, тытаніт, пераўскіт. Большасць Т.р. комплексныя, з іх таксама здабываюць жалеза, ванадый, цырконій, скандый, фосфар і інш.Прамысл. радовішчы падзяляюцца на магматычныя, экзагенныя (кор выветрывання і россыпы) і метамарфагенныя. Колькасць TiO2 у рудах 0,5—35%. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі і інш.
сплавы на аснове тытану. Характарызуюцца высокай мех. трываласцю. нізкай цеплаправоднасцю, невялікім каэф. лінейнага расшырэння, высокай каразійнай устойлівасцю ў некат. (мінер. к-ты, разбаўленыя растворы шчолачаў) хім. асяроддзях і марской вадзе (перавышаюць усе тэхн. сплавы); добра сумяшчальныя з жывой тканкай.
Паводле структуры большасць Т.с. — цвёрдыя растворы на аснове крышт. мадыфікацый тытану (α і β-Ti); бываюць адна- і двухфазныя. Найб. пашыраны двухфазныя сплавы з (α + β)-структурай, якія вызначаюцца найб. высокімі ў параўнанні з усімі метал.сплавамі значэннямі ўдзельнай трываласці. Атрымліваюць Т.с. легіраваннем тытану алюмініем, ванадыем. малібдэнам, марганцам, хромам і інш. элементамі. Выкарыстоўваюць пераважна ў авія-, ракета- і суднабудаванні, крыягеннай тэхніцы, для вырабу хім. і металургічнага абсталявання, пратэзаў у хірургіі.
Літ.:
Цвиккер У. Титан и его сплавы: Пер. с нем. М., 1979;
мінерал падкласа складаных аксідаў; тытаназмяшчальная разнавіднасць магнетыту (Fe, Ti)Fe2O4; таксама магнетыт з уключэннямі ульвашпінелі (гл.Шпінель) або ільменіту. Комплексная руда на жалеза (да 50%), тытан (7—15, да 50%), ванадый (8—9%). Утварае скопішчы ў кантактавых зонах масіваў габра, піраксенітаў, лабрадарытаў. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Швецыі, Нарвегіі, Танзаніі і інш.
солі метатытанавай H2TiO3 і ортатытанавай H4TiO4 кіслот. Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў (ільменіт FeTiO3, пераўскіт CaTiO3, гейкіліт MgTiO3 і інш.). Атрымліваюць Т. сплаўленнем або спяканнем дыаксіду тытану (гл.Тытану аксіды) з аксідамі, карбанатамі ці гідраксідамі адпаведных металаў. Т. двух- і трохвалентных металаў — сегнетаэлектрыкі, найб. шырока выкарыстоўваюць Т. барыю BaTiO3 (бясколерныя крышталі, tпл 1616 °C), Т. свінцу PbTiO3 (крышталі цёмна- або светла-жоўтага колеру, tпл 818 °C), Т. стронцыю SrTiO3 (бясколерныя крышталі, tпл 2040 °C).
у старажытнагрэчаскай міфалогіі: 1) сёстры тытанаў, народжаныя Геяй і Уранам. 6 сясцёр-тытанід (Тэфіда, Феба, Мнемасіна, Тэя, Феміда, Рэя) сталі жонкамі сваіх братоў і нарадзілі новае пакаленне багоў: Праметэя, Эас (багіня ранішняй зары), Геліяса, Муз, Лета, Гестыю, Геру і інш. 2) Дзеці і ўнукі (мужч. род «тытанід») тытанаў і тытанід.
мінерал падкласа астраўных сілікатаў, CaTi[SiO4](O, OH, F). Змяшчае да 40,8% аксіду тытану, прымесі жалеза, марганцу, ітрыю, германію, волава, танталу, ніобію і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі канвертападобныя, пласціністыя, прызматычныя да ігольчатых і ніткападобных, крыжападобныя двайнікі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя і лямцападобныя агрэгаты. Колер мядова-жоўты, залаціста-карычневы, буры, ружовы, зялёны, сіні або бясколерны. Цв. 5—5,5. Шчыльн. 3,45—3,6 г/см³. Т. — акцэсорны мінерал кіслых, сярэдніх і шчолачных магматычных, а таксама метамарфічных парод. Сыравіна на тытан, тантал, ніобій, ітрый, вырабны камень. Радовішчы ў Расіі, Швейцарыі, Італіі, на Украіне і інш.