старажытны фінікійскі горад-дзяржава на ўсх. узбярэжжы Міжземнага м. (цяпер г.Сур у Ліване). Узнік у 4-м тыс. да н.э. У 3—2-м тыс. да н.э. важны рамесніцкі і гандл. цэнтр Фінікіі. У 2-м тыс. (з перапынкамі) пад уладай Егіпта.
Найб. росквіту дасягнуў у сярэдзіне 10 ст. да н.э. пры цару Хіраме 1. У канцы 9 ст. да н.э. выхадцы з Т. засн.Карфаген, Утыку і інш. З 8 ст. да н.э. Т. пад уладай Асірыі, з пач. 6 ст. да н.э. — Новававілонскага царства, з 2-й пал. 6 ст. да н.э. — Ахеменідаў дзяржавы (фармальна захоўваў суверэнітэт). Меў важную ролю ў гандлі паміж краінамі Міжземнамор’я і Пярэдняй Азіі. У 332 да н.э. разбураны войскамі Аляксандра Македонскага. Пасля адбудовы Т. валодалі Пталамеі і Селеўкіды. З 64 да н.э. ў складзе рым. правінцыі Сірыя, захоўваў аўтаномію. Да араб. заваявання (7 ст.н.э.) заставаўся буйным гандл. цэнтрам Усх. Міжземнамор’я. Раскопкі вядуцца з 2-й пал. 19 ст.
Сантарын (Santorin), група астравоў у Эгейскім м., у архіпелагу Кіклады; тэр. Грэцыі. Пл. каля 80 км². Найб.в-аў — Тыра (74 км²). Астравы — рэшткі разбуранага магутным вывяржэннем вулкана Сантарын (1,4 тыс. гадоў да н.э.). Складзены з туфаў, лаў, шлакаў. Выш. да 566 м (на в-ве Тыра); на в-ве Каймені — малады дзеючы вулкан (вывяргаўся ў 19 ст.). Здабыча пемзы. Вінаграднікі. Порт — Тыра.
старажытнагрэчаскі горад, заснаваны ў 6 ст. да н.э. на зах. беразе лімана р. Тырас (сучасны Днестр) перасяленцамі з Мілета. У Т. развіваліся рамяство, рыбалоўства, гандаль з мясц. насельніцтвам і гарадамі Прыднястроўя. Каля 360 да н.э. тут пачалі чаканіць уласную манету. Уваходзіла ў склад дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Пры імператару Аўгусце падпарадкавана Рыму. У раннім сярэдневякоўі наз. Белгарад, з 1484 — Акерман, з 1944 — Белгарад-Днястроўскі.
кіраўнік рэв. арг-цыі ў Бразіліі ў 1780-я г. Калі быў на партуг.ваен. службе, далучыўся да сакрэтнага т-ва, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ліберальнай інтэлігенцыі і афіцэрства. Пад яго кіраўніцтвам арг-цыя падрыхтавала змову з мэтай антыпартуг. паўстання з наступным абвяшчэннем незалежнай Бразільскай рэспублікі. У маі 1789 Т. і інш. змоўшчыкі арыштаваны партуг. ўладамі. Т., як кіраўнік змовы, пакараны смерцю. У Бразіліі Т. шануецца як заснавальнік руху за незалежнасць Бразіліі.
1) колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску. Вызначаецца выдавецтвам. Адрозніваюць Т. малыя (да 15 тыс.экз.), сярэднія (да 100 тыс.), масавыя (больш за 100 тыс.).
2) У фінансавай дзейнасці — розыгрыш выйгрышаў у пазыках або латарэях; таксама пагашэнне аблігацый пазыкі або інш. папер установай, якая іх выпусціла.
3) У пераносным значэнні — тое, што выйшла з ужытку, устарэла.
заменная амінакіслата, C6H4(OH)CH2CH(NH2)COOH. Уваходзіць у састаў многіх жывёльных і расл. бялкоў. Удзельнічае ў сінтэзе адрэналіну, меланінаў і інш. Выкарыстоўваюць у медыцыне.
C15H11O4NJ4, ёдзмяшчальны гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца шчытападобнай залозай; вытворнае тыразіну.
Мае 65,4% ёду. У земнаводных і некат. касцістых рыб стымулюе метамарфоз, у цеплакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асн. абмену, уплывае на рост і дыферэнцыраванне тканак, функцыі сэрца, павышае ўзбуджальнасць нерв. сістэмы. Недахоп Т. ў арганізме чалавека прыводзіць да крэцінізму, мікседэмы, залішак лішак* — да тырэатаксікоза.
горад, сталіца Албаніі. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне за 40 км ад Адрыятычнага м.Адм. ц.аднайм. рэці; утварае самастойную адм. адзінку. Каля 300 тыс.ж. (2001). Чыгункай звязана з портам Дурэс. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. У Т. і прыгарадах вырабляецца больш за 20% прамысл. прадукцыі Албаніі. Прам-сць: тэкст., металаапр., маш.-буд., харч., шкляна-керамічная, абутковая. Цэнтр маст. апрацоўкі дрэва, серабра, керамікі. Алб.АН. 2 ун-ты. Нац.гіст. музей, галерэя выяўл. мастацтваў і інш.Т-р оперы і балета. Арх. помнікі: мячэць Хаджы-Этхем-бея (1794—1821), ансамбль пл. Скандэрбега (1920—30-я г.) і інш. Паблізу здабыча вугалю.
Упершыню згадваецца як невял. гандл. паселішча. У 1614 на яго месцы Сулейман-паша Бардзіні заснаваў горад, развіццю якога садзейнічала выгаднае размяшчэнне на перакрыжаванні гандл. шляхоў. У пач. 20 ст. — 15 тыс.ж. У 1912 увайшла ў склад Албаніі, з 1920 яе сталіца. У крас. 1939 — вер. 1943 акупіравана італьян., у вер. 1943 — ліст. 1944 — герм. войскамі.
1) у Стараж. Грэцыі форма дзярж. улады, усталяваная сілай і засн. на аднаасобным праўленні. Раннягрэч. (старэйшая) Т. ўзнікла ў перыяд станаўлення полісаў у 7—6 ст. да н.э. ў выніку барацьбы дэмасу, гандлёва-рамесных вярхоў з родавай арыстакратыяй. Вядомы тыраны: Кіпсел і Перыяндр у Карынфе (каля 657—585 да н.э.), Палікрат на в-ве Самас (каля 537—522 да н.э.), Пісістрат у Афінах (каля 560—527 да н.э.) і інш. Раннягрэч. Т. садзейнічала заняпаду ўлады арыстакратычных родаў, развіццю рамяства, гандлю, каланізацыі, дзярж. пераўтварэнням, якія ў выніку вялі да ўсталявання поліснага дэмакр. ладу. Познагрэч. (малодшая) Т. ўзнікла ў канцы 5 ст. да н.э. ва ўмовах абвастрэння барацьбы паміж алігархамі і збяднелымі слаямі дэмасу. Напр., тыраніі Дыянісія I (каля 406—367 да н.э.) і інш. у Сіракузах, Набіса (207—192 да н.э.) у Спарце і інш. паскорылі крызіс полісных дзяржаў.
2) Форма паліт. праўлення шэрагу гарадоў-дзяржаў Паўн. і Сярэдняй Італіі ў 13—16 ст., якая змяніла старую форму камунальнага праўлення. Гл.Сіньярыя.
3) У пераносным сэнсе — праўленне, заснаванае на самавольстве і насіллі.
Літ.:
Соловьева С.С. Раннегреческая тирания. М., 1964;
Фролов Э.Д. Греческие тираны (IV в. до н.э.). Л., 1972.