прыроднае арганічнае злучэнне з групы пірымідзінавых асноў. Прысутнічае ва ўсіх жывых клетках у саставе ДНК, у невял. колькасці — у трансп. РНК. Сінт. аналаг Т. — 5-бромурацыл (моцны мутаген): замяшчае Т. у ланцугу ДНК, парушае правільнае ўтварэнне пар нуклеатыдаў паводле прынцыпу камплементарнасці, што вядзе да памылак пры рэплікацыі ДНК і счытванні генет. кода. Гл. таксама Нуклеінавыя кіслоты.
горад на З Румыніі, на р. Бега. Адм. ц. жудзеца Тыміш. Вядомы з 13 ст. Каля 400 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для горназдабыўной прам-сці, с.-г. машын), нафтахім., мэблевая, тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, паліграф., харчовая. Ун-т. Тэатры. Музей Баната (маст., этнагр., археал.). Арх. помнікі: замак Янаша Хуньядзі (14—15 ст.), будынкі 18 ст. ў стылі барока.
Бясколерныя крышталі, tпл 50—51,5 °C, шчыльн. 925,7 кг/м³. Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, воцатнай к-це, мала — у вадзе. Мае хім. ўласцівасці фенолаў. Пры гідрыраванні ў прысутнасці плаціны ператвараецца ў ментол. Ёсць у некат. эфірных алеях, напр., з чабару звычайнага (адсюль назва «Т.»). У прам-сці атрымліваюць алкіліраваннемм-крэзолу прапіленам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ментолу і некат. хім. індыкатараў (напр., тымолфталеіну і тымолавага сіняга), у медыцыне як процігліставы сродак і антысептык.
самы вялікі востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў Малайскага архіпелага. Паўд.-зах.ч. — тэр. Інданезіі; пра паўн.-ўсх.ч.гл.Усходні Тымор. Пл. каля 34 тыс.км². У рэльефе пераважаюць горы (выш. да 2950 м); ёсць гразевыя вулканы. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Т-ра паветра на ўзбярэжжы ўвесь год 25—27 °C, ападкаў каля 1500 мм за год. Трапічныя мусонныя лясы і высакатраўныя саванны. Плантацыі кавы, какосавай пальмы. Вырошчваюць рыс, кукурузу. Асн. гарады — Купанг, Дылі.
ускраіннае мора Індыйскага ак., паміж Аўстраліяй і в-вам Тымор. Пл. 432 тыс.км². Найб.глыб. 3310 м, большая ч. акваторыі мае глыб. менш за 200 м. Т-ра вады на паверхні 25—29 °C. Салёнасць 34—35‰. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 3—4 м). На Пд порт Дарвін (Аўстралія).
ТЫМПА́Н (грэч. tympanon) у архітэктуры, 1) поле трохвугольнага ці фігурнага франтона. Вядомы са старажытнасці (Грэцыя і Рым). У бел. драўляным і мураваным дойлідстве найб. пашыраныя элементы аздаблення Т.: шалёўкі простыя (верт., гарыз.), фігурныя («квадратам», «ромбам», «у елачку». салярныя матывы) і камбінаваныя; накладкі з разным прафіляваным геам. арнаментам і расфарбоўка; у цэнтры люкарна або рытмічна згрупаваныя аконныя праёмы і нішы рознай формы. З 18 ст. ў буйных палацавых пабудовах пашырана аздабленне Т. скульпт. пластыкай у выглядзе дэкар. заставак з геральдычнымі выявамі (картушы, гербы, манаграмы і інш.). У архітэктуры 1950-х г. выкарыстоўваліся элементы геральдыкі і тагачаснай эмблематыкі. У сучасным нар. дойлідстве Т. аздабляюцца маст. укладкай шалёўкі, разьбой у выглядзе салярных выяў і інш. элементаў пластыкі.
2) Ніша паўцыркульнай, трохвугольнай ці спічастай формы над акном або дзвярыма, дзе часта размяшчаюць скульптуру, жывапісныя выявы, рэльефы.
Тымпан у гатычным касцёле.Тымпан класіцыстычнага палаца.
мерыдыянальнае тэктанічнае паніжэнне паміж Зах.-Сахалінскімі і Усх.-Сахалінскімі гарамі на в-ве Сахалін, у Сахалінскай вобл. Расіі. Утвораны 2 разыходнымі далінамі рэк Тым (на Пн) і Паранай (на Пд). Даўж. 250 км, шыр. 8—65 км. Заняты лістоўнічнай тайгой. Невял. плошчы пад агародніннымі культурамі.