C15H11O4NJ4, ёдзмяшчальны гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца шчытападобнай залозай; вытворнае тыразіну.
Мае 65,4% ёду. У земнаводных і некат. касцістых рыб стымулюе метамарфоз, у цеплакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асн. абмену, уплывае на рост і дыферэнцыраванне тканак, функцыі сэрца, павышае ўзбуджальнасць нерв. сістэмы. Недахоп Т. ў арганізме чалавека прыводзіць да крэцінізму, мікседэмы, залішак лішак* — да тырэатаксікоза.
горад, сталіца Албаніі. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне за 40 км ад Адрыятычнага м.Адм. ц.аднайм. рэці; утварае самастойную адм. адзінку. Каля 300 тыс.ж. (2001). Чыгункай звязана з портам Дурэс. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. У Т. і прыгарадах вырабляецца больш за 20% прамысл. прадукцыі Албаніі. Прам-сць: тэкст., металаапр., маш.-буд., харч., шкляна-керамічная, абутковая. Цэнтр маст. апрацоўкі дрэва, серабра, керамікі. Алб.АН. 2 ун-ты. Нац.гіст. музей, галерэя выяўл. мастацтваў і інш.Т-р оперы і балета. Арх. помнікі: мячэць Хаджы-Этхем-бея (1794—1821), ансамбль пл. Скандэрбега (1920—30-я г.) і інш. Паблізу здабыча вугалю.
Упершыню згадваецца як невял. гандл. паселішча. У 1614 на яго месцы Сулейман-паша Бардзіні заснаваў горад, развіццю якога садзейнічала выгаднае размяшчэнне на перакрыжаванні гандл. шляхоў. У пач. 20 ст. — 15 тыс.ж. У 1912 увайшла ў склад Албаніі, з 1920 яе сталіца. У крас. 1939 — вер. 1943 акупіравана італьян., у вер. 1943 — ліст. 1944 — герм. войскамі.
1) у Стараж. Грэцыі форма дзярж. улады, усталяваная сілай і засн. на аднаасобным праўленні. Раннягрэч. (старэйшая) Т. ўзнікла ў перыяд станаўлення полісаў у 7—6 ст. да н.э. ў выніку барацьбы дэмасу, гандлёва-рамесных вярхоў з родавай арыстакратыяй. Вядомы тыраны: Кіпсел і Перыяндр у Карынфе (каля 657—585 да н.э.), Палікрат на в-ве Самас (каля 537—522 да н.э.), Пісістрат у Афінах (каля 560—527 да н.э.) і інш. Раннягрэч. Т. садзейнічала заняпаду ўлады арыстакратычных родаў, развіццю рамяства, гандлю, каланізацыі, дзярж. пераўтварэнням, якія ў выніку вялі да ўсталявання поліснага дэмакр. ладу. Познагрэч. (малодшая) Т. ўзнікла ў канцы 5 ст. да н.э. ва ўмовах абвастрэння барацьбы паміж алігархамі і збяднелымі слаямі дэмасу. Напр., тыраніі Дыянісія I (каля 406—367 да н.э.) і інш. у Сіракузах, Набіса (207—192 да н.э.) у Спарце і інш. паскорылі крызіс полісных дзяржаў.
2) Форма паліт. праўлення шэрагу гарадоў-дзяржаў Паўн. і Сярэдняй Італіі ў 13—16 ст., якая змяніла старую форму камунальнага праўлення. Гл.Сіньярыя.
3) У пераносным сэнсе — праўленне, заснаванае на самавольстве і насіллі.
Літ.:
Соловьева С.С. Раннегреческая тирания. М., 1964;
Фролов Э.Д. Греческие тираны (IV в. до н.э.). Л., 1972.
ТЫРАТРО́Н [ад грэч. thyra дзверы, уваход + (элек)трон],
трохэлектродная газаразрадная прылада з сеткавым кіраваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Мае напальны ці халодны катод (у залежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнікнення эл. току паміж катодам і анодам сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напружанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынайдзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб. пашыраны індыкатарныя Т. (гл.Газаразрадныя індыкатары).
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1994 для аховы і ўзнаўлення унікальнага прыроднага комплексу на Пд Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1391 га. Размешчаны на стыку Столінскай водна-ледавіковай раўніны з нізіннай далінай р. Стыр. Глебы тарфяніста- і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорнаальховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі. Лясы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-дубова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лек., вострапахучых раслін. У Чырв. кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная. У тэрыякомплексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, воўк. Багатая арнітафауна лясных, балотных і сінантропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырв. кнізе барсук, бусел чорны, пустальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная.
горад на Пд Румыніі, на р. Яламіца. Адм. ц. жудзеца Дымбавіца. Каля 130 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць якасных і спец. сталей; маш.-буд., у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаванне, абсталяванне для нафтаздабыўной прам-сці; дрэваапр., харчовая. Цэнтр с.-г. раёна. Археал. і гарадскі музеі. Арх. помнікі 14—17 ст. У наваколлі — здабыча нафты і прыроднага газу.
горад у цэнтр. частцы Румыніі, на р. Мурэш. Адм. ц. жудзеца Мурэш. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для лёгкай прам-сці), хім. (мінер. ўгнаенні, фотаматэрыялы), дрэваапр., швейная, гарбарна-абутковая, харч., мэблевая, шкляная. Вытв-сць спортінвентару. Арх. помнікі: гатычная пратэстанцкая царква (15 ст.), абарончыя муры з 3 вежамі (1-я пал. 17 ст.), б. езуіцкі касцёл (сярэдзіна 18 ст.) і інш.
ТЫ́РМАНД Эта (Эдзі) Майсееўна (н. 23.2.1917, Варшава),
бел. кампазітар, педагог. Скончыла Варшаўскую (1938, харавое аддз.) і Бел. (1949, кл. Р.Шаршэўскага; 1952, кл. А.Багатырова) кансерваторыі. У 1949—89 выкладчык Бел. кансерваторыі, адначасова ў 1949—62 — муз. школы пры ёй. Творчасці Т. уласцівы канкрэтнасць і шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, экспрэсіўная манера пісьма, нац. характэрнасць муз. мовы, абумоўленая чуйным услухоўваннем у інтанац. і ладавую будову бел.нар. песні. Сярод твораў: 2-і канцэрт для фп. з арк. (1956), санаты для фп. (1969), альта і фп. (1961), віяланчэлі і фп. (1971), скрыпкі і фп. (1972), а таксама саната і п’есы для цымбалаў і фп.; санаціны, сюіты, такаты для фп., а таксама «Сюіта ў стылі рэтра» для домры і фп. (1977); вак. цыклы на вершы М.Танка, Э.Агняцвет, Р.Бёрнса, Ф.Гарсія Лоркі, Б.Дадзье; хары на сл. М.Багдановіча, Я.Коласа, М.Танка, П.Труса; фп. п’есы, песні і хары для дзяцей.
Літ.:
Саламаха А. Эдзі Тырманд. Мн., 1973;
Гарт Б. Сюиты Э.Тырманд // Вопросы фортепианного творчества, исполнительства и педагогики. Л., 1973;
Тер-Минасян Л. Фортепианные произведения Э.Тырманд... Мн., 1983.