ТЫ́РГУ-МУ́РЭШ (Tîrgu Mureș),
горад у цэнтр. частцы Румыніі, на р. Мурэш. Адм. ц. жудзеца Мурэш. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для лёгкай прам-сці), хім. (мінер. ўгнаенні, фотаматэрыялы), дрэваапр., швейная, гарбарна-абутковая, харч., мэблевая, шкляная. Вытв-сць спортінвентару. Арх. помнікі: гатычная пратэстанцкая царква (15 ст.), абарончыя муры з 3 вежамі (1-я пал. 17 ст.), б. езуіцкі касцёл (сярэдзіна 18 ст.) і інш.
т. 16, с. 80
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)