ТЫ́РМАНД Эта (Эдзі) Майсееўна (н. 23.2.1917, Варшава),

бел. кампазітар, педагог. Скончыла Варшаўскую (1938, харавое аддз.) і Бел. (1949, кл. Р.​Шаршэўскага; 1952, кл. А.Багатырова) кансерваторыі. У 1949—89 выкладчык Бел. кансерваторыі, адначасова ў 1949—62 — муз. школы пры ёй. Творчасці Т. уласцівы канкрэтнасць і шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, экспрэсіўная манера пісьма, нац. характэрнасць муз. мовы, абумоўленая чуйным услухоўваннем у інтанац. і ладавую будову бел. нар. песні. Сярод твораў: 2-і канцэрт для фп. з арк. (1956), санаты для фп. (1969), альта і фп. (1961), віяланчэлі і фп. (1971), скрыпкі і фп. (1972), а таксама саната і п’есы для цымбалаў і фп.; санаціны, сюіты, такаты для фп., а таксама «Сюіта ў стылі рэтра» для домры і фп. (1977); вак. цыклы на вершы М.​Танка, Э.​Агняцвет, Р.​Бёрнса, Ф.​Гарсія Лоркі, Б.​Дадзье; хары на сл. М.​Багдановіча, Я.​Коласа, М.​Танка, П.​Труса; фп. п’есы, песні і хары для дзяцей.

Літ.:

Саламаха А. Эдзі Тырманд. Мн., 1973;

Гарт Б. Сюиты Э.​Тырманд // Вопросы фортепианного творчества, исполнительства и педагогики. Л., 1973;

Тер-Минасян Л. Фортепианные произведения Э.​Тырманд... Мн., 1983.

А.​А.​Саламаха.

т. 16, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)