ТЫРГАВІ́ШТЭ (Tîrgoviste),

горад на Пд Румыніі, на р. Яламіца. Адм. ц. жудзеца Дымбавіца. Каля 130 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць якасных і спец. сталей; маш.-буд., у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаванне, абсталяванне для нафтаздабыўной прам-сці; дрэваапр., харчовая. Цэнтр с.-г. раёна. Археал. і гарадскі музеі. Арх. помнікі 14—17 ст. У наваколлі — здабыча нафты і прыроднага газу.

т. 16, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)