злучэнні тэлуру з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі.
Паводле будовы, саставу і ўласцівасцей Т. з’яўляюцца аналагамі сульфідаў і селенідаў. Т. шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе. Т. пераходных металаў — злучэнні пераменнага саставу; не раствараюцца ў вадзе, раскладаюцца моцнымі к-тамі і ў вільготным паветры. Многія Т. — паўправаднікі, высокаадчувальныя да розных выпрамяненняў (рэнтгенаўскага, радыеактыўнага, інфрачырв. і інш.). Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе вельмі рэдкіх тэлуравых мінералаў (напр., алтаіт PbTe, гесіт Ag2Te, калаверыт AuTe2). Атрымліваюць сплаўленнем кампанентаў у інертным асяроддзі, нерастваральныя — асаджэннем тэлуравадародам H2Ey з раствораў солей адпаведных металаў, а таксама інш. спосабамі. Выкарыстоўваюць як матэрыялы для тэрмаэл. пераўтваральнікаў награвальных і ахаладжальных прылад (Т. медзі, серабра, свінцу, волава і інш.), як лазерныя матэрыялы, матэрыялы для фотапрыёмнікаў, дэтэктары для вымярэння напружанасці магн. палёў і інш.
Літ.:
Янаки А.А. Теллуриды переходных металлов. М., 1990.
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня зямлі-карміцелькі і яе прадукцыйных сіл, а таксама падземнага царства мёртвых. У яе гонар наладжваліся штогадовыя святы Фардзіцыі (15 крас.), на якіх у ахвяру багіні прыносілі цельную карову. Як багіні падземнага царства ёй прыносілі ачышчальныя ахвяры сваякі памерлых; таксама яе клікалі, калі хацелі аддаць ворагаў на волю падземных багоў. Т. часам атаясамлівалі з Цэрэрай, Вестай і Юнонай.
узгорак, што ўтварыўся з рэшткаў стараж. будынкаў, запоўненых культ. напластаваннямі, від археал. помнікаў на тэр.Усх. Азіі, Каўказа, Б. Усходу. Гл. таксама Тэпе.
ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц.нар. легенды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (даверанай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паўстанне супраць панавання аўстр. Габсбургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст.Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у аднайм. драме Ф.Шылер (1804).
вёска ў Малейкаўскім с/с Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Брагінка, на аўтадарозе Брагін—Холмеч. Да 1934 наз. Двор Гарадзішча. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 115 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі. 165 ж., 58 двароў (2002). Помнік архітэктуры — парк (канец 18 ст.).
ТЭ́ЛЬМАН (Thälmann) Эрнст (16.4.1886, г. Гамбург, Германія — 18.8.1944),
германскі паліт. дзеяч. Вучыўся ў нар. школе (1893—1900). У 1900—23 трансп. рабочы. З 1903 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ), з 1904 — прафсаюза трансп. рабочых. У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце. У 1917 выйшаў з СДПГ і ўступіў у Незалежную с.-д. партыю Германіі (НСДПГ). У час Ліст. рэвалюцыі 1918 выбраны ў Гамбургскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гар. парламент. У 1920 разам з левым крылом НСДПГ перайшоў у Камуніст. партыю Германіі (КПГ). Кіраўнік Гамбургскага паўстання 1923. З 1923 чл. Выканкома Камуніст. інтэрнацыянала. З пач. 1925 узначальваў арг-цыю рабочай самаабароны — Саюз чырв. франтавікоў. З канца 1925 старшыня ЦК КПГ. У 1924—33 дэп. рэйхстага. Памылкова лічыў гал. праціўнікам сваёй партыі СДПГ («сацыялфашызм»), што аслабляла антыфаш. рух у Германіі. Кандыдат у прэзідэнты Германіі на выбарах 1925 і 1932. У сак. 1933 арыштаваны гестапа і зняволены ў турму. У жн. 1944 дастаўлены ў канцлагер Бухенвальд, дзе забіты паводле загаду А.Гітлера і Г.Гімлера.
Тв.:
Бел.пер. — Пролетарская Нямеччына замест Нямеччыны Юнга: Прамовы на пасяджэньні рэйхстагу ў лютым 1930 г.Мн., 1930 (разам з Ц.Ітэкерам);
Задачы КПГ пасля выбарчай перамогі;
КПГ пасля выбараў у рэйхстаг. Мн., 1931;
Цэнтр — вядучая партыя германскай буржуазіі // Крызіс капіталізму і царква. Мн., 1932.
Літ.:
Э.Тельман: Биогр.: Пер. с нем. М., 1984;
Эрнст Тельман: Речи и статьи. Письма. Воспоминания об Э.Тельмане: Пер. с нем. М., 1986;
вёска ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Кобрын. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 9 км на У ад г. Брэст, 3 км ад чыг. ст. Кашалёва. 1907 ж., 646 двароў (2002). Сярэдняя і маст. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ТЭ́ЛЬФЕР (англ. telpher ад тэле... + греч. phero нясу),
грузападымальнае ўстройства (таль з электрычным прыводам), якое перамяшчаецца па аднарэйкавым падвесным пуці. Бываюць самаходныя (з прывадной хадавой цялежкай) грузападымальнасцю 1—5 і 7,5—10 т і несамаходныя (цялежка перамяшчаецца ўручную), грузападымальнасцю 0,1—0,5 т. Выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах для цэхавых, міжцэхавых і складскіх перамяшчэнняў грузаў.
горад у Ізраілі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (т.зв. агламерацыя Дан) каля 2 млн.ж. (2001). Марскі порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт (Ліда, або Лод). Гал.эканам. і культ. цэнтр, канцэнтруе ў агламерацыі больш за 50% прамысл. прадпрыемстваў краіны.
Прам-сць: маш.-буд., металаапр., хім., фармацэўтычная, тэкст., харч., папяровая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Апрацоўка алмазаў. 2 ун-ты. «Суламіфкансерваторыя». Музеі: археал., Гаарэц-музей і інш. Праводзіцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы (з 1961).
Засн. ў 1909 яўр. каланістамі на Пн ад старажытнага г. Яфа (у 1949 зліўся з ім). У 1936 пабудаваны марскі порт. Пасля ўтварэння ў 1948 дзяржавы Ізраіль стаў яго сталіцай. Нягледзячы на перанос урада і парламента Ізраіля ў г. Іерусалім, Т.-А. па-ранейшаму прызнаецца ААН і сусв. супольнасцю сталіцай Ізраіля.
паселішча на ўсх. беразе р. Ніл (287 км на Пд ад Каіра), каля якога знаходзяцца рэшткі адной са сталіц Стараж. Егіпта — Ахетатона, перанесенай з Фіваў фараонам Аменхатэпам IV (Эхнатонам) у канцы 15 ст. да н.э. У 1887 мясц. жыхары знайшлі шматлікія гліняныя таблічкі (архіў егіп. фараонаў XVIII дынастыі). З 1891 у Т.-э.-А. вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі шматлікіх пабудоў з цэглы-сырцу (палацы фараонаў, царыцы Неферціці, жыллё чыноўнікаў і рамеснікаў), скульптуры Эхнатона і Неферціці. Горад праіснаваў 15 гадоў; ён пакінуты насельніцтвам пасля смерці Эхнатона і адмены рэліг. рэформы Аменхатэпа IV.