ТЭЛУРЫ́ДЫ,
злучэнні тэлуру з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі.
Паводле будовы, саставу і ўласцівасцей Т. з’яўляюцца аналагамі сульфідаў і селенідаў. Т. шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе. Т. пераходных металаў — злучэнні пераменнага саставу; не раствараюцца ў вадзе, раскладаюцца моцнымі к-тамі і ў вільготным паветры. Многія Т. — паўправаднікі, высокаадчувальныя да розных выпрамяненняў (рэнтгенаўскага, радыеактыўнага, інфрачырв. і
Літ.:
Янаки А.А. Теллуриды переходных металлов.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)