АЛА́ШСКАЕ ВО́ЗЕРА,
Алашкі, возера ў Беларусі, у Шаркоўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна. Пл. 0,2 км². Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору каля 9 км². Схілы выш. 5—7 м. Берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк з возера ў р.Дзісна.
т. 1, с. 229
АЛА́ШСКАЕ ПЛАТО́,
у горнай сістэме Зах. Саянаў, на Пд Сібіры. Выш. да 3129 м (г. Бай-Тайга). Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў і кангламератаў. Расчлянёна глыбокімі рачнымі далінамі са стромкімі скалістымі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы; асобныя гальцовыя вяршыні; на схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.
т. 1, с. 229
АЛА́-АД-ДЗІ́Н ХІЛЬДЖЫ́,
правіцель [1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. Ала-ад-Дзін Хільджы ўпершыню з часоў Ашокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі.
т. 1, с. 224