горад, сталіца Ірана, у паўд. перадгор’ях Эльбурса на выш. 1100—1300 м. Адм. ц. астана Тэгеран, або Цэнтральны. Больш за 12 млн.ж. у межах метрапалітэнскай тэрыторыі (2001). Гал.трансп. вузел краіны. Міжнар. аэрапорт. Асн.эканам. (больш за 33% кошту прамысл. прадукцыі Ірана) і культ. ц. краіны. Прам-сць: аўта- і авіязборка, вытв-сць радыё- і тэлеапаратуры, быт.эл. прылад, рамонтна-мех.; нафтаперапр., гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), цэм., шкляная і фарфора-фаянсавая. Рамёствы (мазаіка, разьба, чаканка і інш.). Тэгеранскі, Нац. і Тэхнал. ун-ты. Тэатры. Музеі: археал., этнагр., Галестанскі палац, маст. галерэя «Негарэстан».
Першыя звесткі пра Т. у крыніцах 12 ст. У пач. 13 ст. разбураны манголамі. Неўзабаве адноўлены. Зручнае яго геагр. размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю. З 14 ст. буйны гандл. горад. У 1404 1-ы з еўрапейцаў у Т. пабываў пасол Кастыліі пры двары Цімура. У 1722 разрабаваны афганцамі. З 1786 сталіца Ірана. Адзін з цэнтраў Іранскай рэвалюцыі 1905—11. У 1906 тут адбылося 1-е пасяджэнне парламента (меджліса). Месца правядзення Тэгеранскай канферэнцыі 1943.
У старым горадзе (рэканструяваны ў 1870—72) знаходзяцца: базар (засн. ў 16 ст.), Галестанскі палац (18—19 ст., цяпер Маст. музей), мячэці Шахская (1809—40) і Селахсалар (1878—90). Сучасны горад з рэгулярнымі кварталамі, прамавугольнай сеткай вуліц з плошчамі, скверамі, фантанамі, забудаваны шматпавярховымі атэлямі, банкамі, адм. будынкамі, 10—12-павярховымі жылымі дамамі ў духу еўрап. архітэктуры, а таксама асабнякамі-катэджамі. Сярод значных пабудоў 1930—50-х г.: комплекс ун-та, Археал. музей, нац.с.-г. банк, будынак Сената, гар. сад са штучным возерам, дзіцячым паркам і павільёнамі.
нарада кіраўнікоў урадаў Вялікабрытаніі (У.Чэрчыль), ЗША (Ф.Рузвельт) і СССР (І.В.Сталін) 28.11—1.12.1943 у г.Тэгеран у 2-ю сусв. вайну; 1-я сумесная сустрэча лідэраў 3 вядучых краін антыгітлераўскай кааліцыі. Праходзіла пры ўдзеле дыпламат. і ваен. прадстаўнікоў 3 дзяржаў. Абмяркоўваліся пераважна пытанні каардынацыі ваен. дзеянняў супраць нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў, а таксама праблемы супрацоўніцтва і забеспячэння трывалага міру пасля вайны. Прынята рашэнне аб адкрыцці ў Еўропе другога фронту ў маі 1944 (аперацыя «Оверлорд»), Каб дапамагчы гэтаму, СССР абавязаўся арганізаваць вял. наступленне на Усх. фронце Сав. дэлегацыя прынцыпова пацвердзіла згоду пасля заканчэння вайны ў Еўропе ўступіць у вайну супраць Японіі. Вырашана перадаць абмеркаванне пытання аб пасляваен. расчляненні тэр. Германіі на разгляд Еўрап. кансультатыўнай камісіі. Папярэдне прадугледжана ўстанавіць пасляваен. межы Польшчы па лініі р. Одэр (на З) і па «Керзана лініі» (на У). 1.12.1943 падпісаны выніковыя дакументы канферэнцыі — Дэкларацыя трох дзяржаў (зацвердзіла дасягнутыя дамоўленасці па ваен. пытаннях) і Дэкларацыя аб Іране (абвясціла аб імкненні захаваць незалежнасць, суверэнітэт і тэр. недатыкальнасць Ірана). Т.к. садзейнічала ўмацаванню супрацоўніцтва гал. дзяржаў антыфаш. блока і ўзгадненню планаў ваен. дзеянняў супраць Германіі.
Кр.: Тегеран—Ялта—Потсдам: Сб. док. 3 изд. М., 1971.
Літ.:
Сталин. Рузвельт, Черчилль. Де Голль: Полит. портреты. Мн.,1991.
горад, сталіца Гандураса, на Пд краіны, у даліне р. Чалутэка. 950 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, піваварная, спіртагарэлачная, тытунёвая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., мэблевая, керамічная. Ун-т (з 1847). Акадэмія Гандураса, Гандураская акадэмія геаграфіі і гісторыі. Нац. музей. Арх. помнікі 18 ст. (касцёлы, палацы і інш.).
У старажытнасці на тэр. Т. быў індзейскі (ацтэкскі) горад, на месцы якога ў 1579 у сувязі з адкрыццём пакладаў серабра іспанцы заснавалі свой горад. У 18 ст. з распрацоўкай новых радовішчаў серабра, золата і мармуру Т. пачала хутка развівацца. Пасля абвяшчэння Гандураса незалежнай рэспублікай (1838) горад вёў барацьбу за статус сталіцы з г. Камаягуа. У 1880 Т. стала сталіцай, абодва гарады былі адміністрацыйна аб’яднаны.
рака ў КНДР, на Пн Карэйскага п-ва. Даўж. 439 км, пл.бас. 20,1 тыс.км². Цячэ пераважна па Зах.-Карэйскай раўніне, упадае ў Зах.-Карэйскі зал. Жоўтага м., утварае эстуарый Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 320 м³/с. Каля вусця — уплыў марскіх прыліваў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні На Т. — гарады Сунчхон, Пхеньян, у эстуарыі — марскі порт Нампхо.
кніга-падручнік з указаннямі. як чытаць свяшчэнную кнігу Каран. У бел. татар былі рукапісныя Т. з асн. тэкстам на старатурэцкай (асманскай) мове і з тлумачэннем на бел. або польскай мовах (арабскім пісьмом). Есць у б-цы Мусульманскага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь.
горад у цэнтр.ч.Паўд. Карэі. Адм. ц.прав. Чхунчхон-Намдо. Каля 1,4 млн.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: папяровая, шаўкаткацкая, баваўняная, харч., тытунёвая, маш.-буд., у т. л.вытв-сць рухавікоў. Месца правядзення Сусв. выстаўкі «Экспа 1993». У раёне Т. здабыча вальфрамавых руд.
рака ў Афганістане (верхняе і сярэдняе цячэнне) і Туркменістане; часткова мяжа паміж Іранам і Афганістанам і паміж Туркменістанам і Іранам. Даўж. 1150 км, пл.бас. 70,6 тыс.км² У вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у нізоўях — у шырокай даліне Заканчваецца ў Тэджэнскім аазісе — вада разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады каля Пулехатума (325 км ад вусця) каля 30 м³/с. З вадасховішчы Нізоўі Т. жывяцца вадой з Каракумскага канала. На Т. — г. Тэджэн (Туркменістан).
накапленне прыватнымі асобамі золата ў форме зліткаў, манет. ювелірных вырабаў з мэтай страхавання зберажэнняў ад інфляцыйнага абясцэньвання, а таксама пад пагрозай страт у час паліт. ці эканам. крызісаў. У шырокім сэнсе — стварэнне залатога запасуцэнтр. банкамі, казначэйствамі і спец. фондамі.