АРЦЕ́МІЙ,
Троіцкі (? — пач. 1570-х г.), рускі царк. дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў. Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царк. землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэліг. кнігі на царкоўнаслав. мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з С.Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі.
т. 1, с. 534
АРЦЁМ
(сапр. Арцем’еў Аляксандр Радзівонавіч; 1842, с. Столпава Разанскай вобл. — 29.5.1914),
рускі акцёр. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878). Працаваў настаўнікам малявання і чыстапісання. З 1880-х г. іграў у аматарскіх спектаклях, з 1888 — у Т-ве мастацтва і л-ры, з 1898 — у Маскоўскім маст. т-ры (МХТ). Найб. поўна талент Арцём раскрыўся ў п’есах А.Чэхава. Сярод інш. роляў: Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева).
т. 1, с. 534
АРЦЁМАЎ Павел Якаўлевіч
(20.10.1907, С.-Пецярбург — 25.3.1994),
бел. вучоны ў галіне механікі. Канд. тэхн. н. (1949), праф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1932), дзе і працаваў. З 1945 у Бел. лесатэхн. ін-це. У 1961—83 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Таблицы для расчёта на прочность и жёсткость балок и стержней. Мн., 1959;
Справочное пособие по сопротивлению материалов. 3 изд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам).
т. 1, с. 534
АРЦЁМАЎ Пётр Сяргеевіч
(н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл.),
бел. мастак дэтаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага з-да. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).
Літ.:
Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978.
М.М.Яніцкая.
т. 1, с. 534
АРЦЁМЕНКА Іван Іванавіч
(15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар. АН УССР (1982), д-р гіст. н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АН СССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
т. 1, с. 534
АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна
(н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.),
бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш.
Я.М.Сахута.
т. 1, с. 535
АРЦЁМЕНКА Сцяпан Елізаравіч
(14.8.1913, с. Малінаўка Іванаўскага р-на Адэскай вобл. — 5.5.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (люты, май 1945). На фронце са жн. 1941. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Укр. і Бел. Палесся, у 1945 у час прарыву абароны ворага на зах. беразе Віслы і пры фарсіраванні р. Одэр.
т. 1, с. 535
АРЦЁМ’ЕЎ Валянцін Міхайлавіч
(н. 15.5.1934, г. Масква),
вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1989), д-р тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.:
Оптиамизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым);
Основы автоматического управления. М., 1986;
Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988;
Анализ систем случайной структуры. Мн., 1993.
т. 1, с. 535
АРЦЁМ’ЕЎ Савін, ювелір 17 ст. з Полацка. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. З 1661 разам з інш. майстрамі рабіў «усялякія суды і царкоўныя кадзілы».
т. 1, с. 535