АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна

(н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.),

бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш.

Я.М.Сахута.

т. 1, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)