Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

АЛЬХО́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

у Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. На р. Страча, за 26 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Створана ў 1951 для водазабеспячэння кардоннай ф-кі «Альхоўка». Пл. 0,7 км². Даўж. 3,7 км, найб. шыр. 0,28 км, найб. глыб. 5,2 м, аб’ём вады 2,1 млн. м³. Пл. вадазбору 1140 км². Берагі абрывістыя (мясцінамі вышынёй да 7 м), парослыя лесам.

т. 1, с. 289

АЛЬХО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч

(10.10.1909, в. Межава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 26.8.1978),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1936). З лют. 1943 на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, маёр, зрабіў 128 баявых вылетаў, знішчыў 19 самалётаў праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.

т. 1, с. 289

АЛЬХО́ЎЦЫ,

вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Альхоўскі». За 10 км на ПдЗ ад Ляхавічаў, 235 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Ляхавічы. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 1, с. 289

АЛЬЦЫЁНА, η Цяльца,

зорка 3-й зорнай велічыні (2,9 візуальнай зорнай велічыні). Найб. яркая ў зорным скопішчы Плеяд. Адлегласць ад Сонца 59 пс.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НІКІ,

вёска ў Беларусі, у Круглянскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса імя Дзімітрава. За 4 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 45 км ад Магілёва, 3 км ад шашы Круглае—Магілёў. 183 ж., 63 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НІЦКАЯ БІ́ТВА 1527.

Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татараў каля р. Альшаніца (прыток Дняпра), за 30 км на ПдУ ад Кіева 27 студз. Са снеж. 1526 татары шматлікімі набегамі на польскія, паўд.-бел. і літ. землі прычынялі вял. страты. 7 тыс. коннікаў ВКЛ на чале з вял. Гетманам К.Астрожскім і палявым гетманам Я.Радзівілам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і інш. дагналі татараў (24 тыс. чал. на чале з царэвічам Малаем) на р. Альшаніца, разбілі іх і вызвалілі 80 тыс. палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НКА,

рака ў Беларусі, гл. Усвейка.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НКА, Вішнёўка,

Гальшанка, Жыгянка, Луска, рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НКА,

возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км². Даўж. 1,68 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы.

т. 1, с. 289

АЛЬША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіна. Пл. 0,2 км². Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 11,4 км². Схілы разараныя. Пойма з З і ПдЗ забалочаная. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну.

т. 1, с. 289