ХАДАРО́ВІЧ Уладзімір Паўлавіч (н, 27.8.1947, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Працуе пераважна ў жанры нацюрморта. Яго творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, нац. характарам і каларытам, пабудаваным на згарманізаваных колеравых адценнях з перавагай серабрыстага, часам залацістага «Хлеб», «Лён» (абодва 1987), «Народная скульптура», «Вясковы нацюрморт» (абодва 1988), «Травы майго дзяцінства» (1989), «Нацюрморт з яблыкамі», «На Каляды», «Слыннаму беларускаму вестуну прысвячаю», «Памяці Францыска Скарыны» (усе 1990), «Нацюрморт з сотамі» (1991), «Бацькава скрыпка» (1998). «Лета», «Старадрукі» (абодва 2000), «Нацюрморт з клубніцамі і шыпшынай» (2001), «Вясна. Вясковы нацюрморт» (2003).
ХАДАСЕ́ВІЧ Уладзіслаў Феліцыянавіч (28.5.1886, Масква — 14.6.1939),
рускі паэт, крытык. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1922 у эміграцыі (з 1925 у Парыжы). Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Маладосць» (1908). Яго лірыка (зб-кі «Шчаслівы домік». 1914; «Шляхам зерня», 1920; «Цяжкая ліра», 1922; цыкл «Еўрапейская ноч», 1927) спалучае традыцыі рус. класічнай паэзіі, арыентацыю на пушкінскую глыбіню, гарманічнасць і светаадчуванне чалавека 20 ст., які перажывае яго катаклізмы. У мемуарах «Некропаль» (1939) літ. партрэты сучаснікаў у кантэксце гісторыі рус. л-ры пач. 20 ст. Аўтар біяграфіі Г.Дзяржавіна (1931), зб.арт. «Пра Пушкіна» (1937), літ.-крытычных арт., перакладаў.
бел. вучоны ў галіне фотабіялогіі. Д-рбіял.н. (1983). Скончыла БДУ (1952). З 1952 у Ін-це эксперым. батанікі. з 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (у 1973—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах метабалізму хларафілу і стане пластыд у вечназялёных раслін, фітахромнай фотарэгуляцыі біягенезу і функцыянавання пігментных сістэм раслін.
Тв.:
Биохимия и биофизика фотосинтеза. М., 1965 (у сааўт.);
Биосинтез и состояние хлорофиллов в растении. Мн., 1975 (у сааўт.);
Фотосинтетический аппарат хвойных: (Онтогенетич. аспект). Мн., 1982.
ХАДАСЕ́ВІЧ-ЛЕЖЭ́ Надзея Пятроўна (5.11.1904, в. Асецішчы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.5.1983),
французская мастачка. Вучылася ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве (1921—24). З 1924 у Парыжы вучылася ў акадэміі жывапісу Ф.Лежэ (1924—29), пазней стала яго жонкай. Працавала ў манум. і станковым жывапісе. Аўтар мазаічных партрэтаў Ю.Гагарына, Ж.Дзюкло, М.Кашэна, Н.Крупскай, У.Маякоўскага, М.Тарэза, герояў 2-й сусв. вайны, дзеячаў культуры, кампазіцый для аэрапортаў у Парыжы і Вашынгтоне. Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт з вазай» (1925), «Аўтапартрэт» (1941), «Пачатак руху (Узлёт-1)» (1922—68). Стварыла музей Лежэ ў Б’ёце (Прыморскія Альпы, 1960) і на радзіме мастака ў Лізоры (Нармандыя, 1970).
паломніцтва мусульман у Мекку да храма Кааба ў час свята ахвярапрынашэння Курбан-Байрам; адзін з асн. абавязкаў мусульманіна. Здзяйсняецца на 7—12-ы дзень зу-ль-хіджа (12-ы месяц мусульм. месячнага календара хіджры). Звязаны з правядзеннем шэрагу мусульм. абрадаў, якія, паводле падання, вызначаны Мухамедам у час т.зв. «развітальнага» Х. (632): абход Каабы. цалаванне «чорнага каменя», піццё вады са свяшчэннага калодзежа Зам-зам, сяміразовы прабег паміж узгоркамі ас-Сафа і аль-Марва, малітвы каля скалы Арафат і ў даліне Муздаліфа, ахвярапрынашэнні жывёл і інш.
ХАДЖА́ЕЎ Алім (7.10.1910, г. Бухара, Узбекістан — 14.2.1977),
узбекскі акцёр. Нар.арт.СССР (1959). Вучыўся ў Бухарскім ін-це асветы, скончыў рэжысёрскія курсы ў Маскве (1951). З 1929 ва узб. Т-ры імя Хамзы. Мастацтва вылучалася лірызмам і інтэлектуальнасцю. Сярод роляў: Алішэр Наваі («Алішэр Наваі» Уйгуна і І.Султанава), Хамза («Хамза» К.Яшэна і А.Умары), Юлдаш Камілаў («Людзі з верай» Султанава), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). Выступаў і як рэжысёр. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1977. Дзярж. прэмія Ўзбекістана 1967.
на У Аравійскага п-ва, пераважна на тэр. Амана. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3353 м (г. Шам у масіве Эль-Ахдар). Складзены пераважна з вапнякоў, базальтаў, серпенцінітаў. На З — пустыні і апустыненыя саванны, на У — участкі мусонных трапічных лясоў і высакагорныя лугі. У аазісах пасевы пшаніцы, кукурузы, плантацыі бананаў, фінікавай пальмы. Рэзерват Вадзі-Серын.
заліў у паўн.-зах.ч. Чорнага м., у вусці р. М.Куяльнік, паблізу г. Адэса, на Ўкраіне. Даўж. каля 31 км, шыр. 2,5 км, глыб. да 2,5 м. Адгароджаны ад мора пясчана-ракушачным перасыпам шыр. 4,5 м. Утварыўся шляхам аддзялення ад мора вусця р. М.Куяльнік. На дне Х.л. глеевая гразь і хларыдна-натрыева-магніевая рапа, якія выкарыстоўваюць у лекавых мэтах. На беразе — вядомы бальнеагразевы Хаджыбейскі курорт з дзіцячымі санаторыямі.
балгарскі кампазітар, педагог, муз. тэарэтык. Нар.арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1979). З 1940 выкладаў ў Балг. кансерваторыі (з 1947 праф.). Яго творы вылучаюцца меладычнай напеўнасцю, маляўнічасцю гармоніі, рэалізмам характараў: оперы «Альбена» (паст. 1963), «Мільянер» (паст. 1965), «Марыя Дзесіслава» (паст. 1978) і інш.; аперэты, мюзіклы, балеты, хары, песні для дзяцей (больш за 1000) і інш. Аўтар падручнікаў па гармоніі. Дзімітроўская прэмія 1962.