ХА́ЙТЫНК (Haitink) Бернард (н. 4.3.1929, Амстэрдам),
галандскі дырыжор. З 1964 гал. дырыжор амстэрдамскага арк. «Канцэртгебаў», з 1988 муз. кіраўнік т-ра «Ковент-Гардэн» (Лондан). Працуе таксама з Венскім філарманічным і інш. аркестрамі. Майстар інтэрпрэтацыі музыкі Г.Малера і Дз.Шастаковіча.
т. 16, с. 523
ХА́ЙФА,
горад у Ізраілі. 255 тыс. ж. (1997). Трансп. вузел. Гал. порт краіны на Міжземным моры. Нафтаправоды з Эйлата і Тэль-Авіва. Прам-сць: металургічная, нафтаперапр., хім., тэкст., шкляная, цэм., харчовая. Музеі, у т. л. стараж. мастацтва, сучаснага мастацтва Японіі. Рэшткі крэпасці крыжаносцаў, шпіталя (17 ст.).
т. 16, с. 523
ХАЙФО́Н (Наі Phong),
горад у В’етнаме, у дэльце р. Хангха (Чырвоная), у зал. Бакбо Паўд.-Кітайскага мора. З прыгарадамі складае асобную адм.-тэр. адзінку. Засн. ў 1870-х г. 1,3 млн. ж. (1984). Трансп. вузел. Буйны марскі порт на ПнУ В’етнама і важны гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: суднабудаванне, харчасмакавая, лёгкая, цэм., судна-, аўта- і інш. рамонтныя прадпрыемствы. Рыбалоўства. Традыц. рамёствы.
т. 16, с. 523
ХАЙХЭ́,
рака на У Кітая. Утварае ніжнюю ч. сістэмы рэк Байхэ, Вэйхэ, Юндынхэ, Цзыяхэ і Дацынхэ. Даўж. (ад вусця р. Вэйхэ) 102 км, пл. бас. 280 тыс. км². Цячэ па Вял. Кітайскай раўніне, упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 650 м³/с. Суднаходная. На Х. — г. Цяньцзінь.
т. 16, с. 523
ХАЙ-ФАЙ [ад англ. hi(gh)-fi(delity) які дакладна ўзнаўляе],
відэа- і акустычная апаратура, а таксама носьбіты інфармацыі для высокадакладнага відэа- і гукаўзнаўлення.
т. 16, с. 523
ХАЙ-ЭНД,
прафесійная апаратура (у адрозненне ад бытавой) відэа- і гукаўзнаўлення; таксама найвышэйшы ўзровень тэхн. рашэнняў, найноўшых матэрыялаў і тэхнал. працэсаў для дасягнення найбольшай магчымай якасці. Далейшы этап развіцця хай-фай тэхнікі.
т. 16, с. 523