ХАГАНІ́ ШЫРВАНІ́ Афзаладдзін Ібрагім Алі аглы (каля 1120, г. Шэмаха, Азербайджан — 1199),
азербайджанскі паэт, мысліцель. Вывучаў тэалогію, астраномію, філасофію, логіку, юрыспрудэнцыю, араб. і перс. мовы. Служыў пры двары шырваншаха Манучэхра II. Вандраваў па краінах Б. Усходу. Развіў і ўдасканаліў жанры газелі і касыды, у якіх услаўляў прыгажосць і розум чалавека. Жыццю народаў Б. Усходу прысвечана адна з лепшых яго паэм «Падарунак двух Іракаў». Твор у многім аўтабіяграфічны, адлюстроўвае некат. сац.-паліт. абставіны эпохі. Аўтар цыкла філас. элегій «Турэмныя», панегірычных касыд.
Тв.:
Рус.пер. — Лирика. Баку, 1982.
Літ.:
Рзакулизаде С.Д. Общественно-политические и философские взгляды Хагани Ширвани. Баку, 1962.
ХА́ГАРД (Haggard) Генры Райдэр (22.6.1856, Брадэнем, Вялікабрытанія — 14.5.1925),
англійскі пісьменнік. Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў. Аўтар прыгодніцкіх і гіст. раманаў «Капальні цара Саламона» (1885, экранізаваны ў 1938), «Клеапатра» (1889, экранізаваны ў 1939 і 1964), «Дачка Мантэсумы» (1893), «Цудоўная Маргарэт» (1907), у якіх прагматызму супрацьпаставіў свет экзотыкі, далёкага мінулага. У позніх творах «Пярсцёнак царыцы Саўскай» (1910), «Дзіця буры» (1913), «Свяшчэнная кветка» (1915) і інш. паэтызаваў «моцную асобу», апраўдваў каланіялізм.
горад на ЗФРГ, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, на р. Фольме, паблізу яе ўпадзення ў р. Рур. Вядомы з 8 ст. 214 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (у т. л.с.-г., эл.-тэхн.), металаапр., тэкст., папяровая, мэблевая.
ХА́ГІНС (Huggins) Чарлз Брэнтан (22.9.1901, г. Галіфакс, Канада — 1997),
амерыканскі хірург і анколаг. Чл.Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Гарвардскі ун-т (1924). У 1936—62 праф. хірургіі Чыкагскага ун-та. У 1951—69 у лабараторыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навук. працы па гармонатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўская прэмія 1966 (з Ф.Роўсам).
сукупнасць элементаў шасі, што ўтвараюць цялежку машыны, якая забяспечвае яе перамяшчэнне. Напр., Х.ч. аўтамабіля ўключае раму, масты, колы з шынамі і падвеску (злучае колы з рамай ці нясучым кузавам). На цялежку Х.ч. змяшчаюць кузаў, кабіну і інш. вузлы.
ХАДАВЕ́ЦКІ (Chodowiecki) Даніэль Нікалаус (16.10.1726, г. Гданьск, Польшча — 7.2.1801),
нямецкі графік і жывапісец; адзін з вядучых майстроў ням. асветніцкага рэалізму. З 1743 вучыўся і працаваў у Берліне. З 1790 віцэ-дырэктар, з 1797 дырэктар Берлінскай АМ. У творах перадаваў побыт бюргераў («Таварыства ў берлінскім Тыргартэне»), сцэны з жыцця рамеснікаў («У столяра», «У краўца», «У кнігадрукара»; усе каля 1790), стварыў жывапісныя і графічныя партрэты («Аўтапартрэт з сям’ёй», 1771). Аўтар шматлікіх (каля 2 тыс.) ілюстрацый да твораў І.Гётэ, Г.Лесінга, Ж.Ж.Русо і інш., выкананых у тэхніцы мініяцюрна-тонкага афорта.
1) афіцыйная просьба або прадстаўленне, накіраванае дзярж. органам або грамадскім арг-цыям вышэйшай інстанцыі.
2) Афіц. просьба пра выкананне працэсуальных дзеянняў або прыняцце рашэння, накіраваная органу дазнання, следчаму, пракурору, суддзі або суду. Права на заяву Х. даецца пэўным удзельнікам працэсу, а таксама ўпаўнаважаным органам дзярж. кіравання, прафсаюзаў, грамадскіх арг-цый. Х. аб апратэставанні прыгавораў і інш.суд. пастаноў, якія набылі законную сілу, могуць быць пададзены любой асобай, установай або арг-цыяй.
ХАДАНО́ВІЧ Ігар Піліпавіч (10.6.1940, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 9.1.1966),
бел. пісьменнік.
Скончыў БДУ (1962). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», у Мінскім абкоме ЛКСМБ, з 1964 у газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар зб. апавяданняў, нарысаў і нататак «За акном дождж» (1967), у якіх паказаў вясковае жыццё, побыт і духоўны свет чалавека працы. Творы яго вызначаюцца эмац. напружаннем, тонкімі назіраннямі і псіхал. матывіроўкамі, дакладнай, трапнай мовай.
ХАДАНО́ВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1950). У Вял.Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Х. вызначыўся ў 1944 у час аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.
ХАДАРО́ВІЧ Павел Аляксеевіч (16.7.1889, С.-Пецярбург — 18.8.1949),
савецкі геадэзіст. Праф. (1919), д-ртэхн.н. (1938), Скончыў Маск. межавы ін-т (1916) і фіз.-матэм.ф-т 1-га Маск. ун-та (1919), У 1919—30 праф. геадэзіі Горы-Горацкага земляробчага ін-та (з 1925 Бел.с.-г. акадэмія), з 1930 праф. і заг. кафедры вышэйшай геадэзіі Сібірскага с.-г. ін-та. Вёў н.-д. работу па стварэнні трыганаметрычнай сеткі, нівелірных рэпераў астр. пунктаў. Працы па выяўленні сапраўднага мерыдыяна і азімута, распрацоўцы спосабаў найменшых квадратаў канструкцыі геад. і астр. інструментаў.
Тв.:
Краткая теория ошибок в применении к землемерной практике. Горки, 1923;
Материалы по тригонометрической сети Б.Г. Академии С.Х. и сводка данных геометрического нивелирования. Горки. 1927.