горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Валенсія. Адм. цэнтр правінцыі Алікантэ. 268 тыс.ж. (1990). Порт на Міжземным м. Лёгкая і харч.прам-сць. Цэнтр раёна субтрапічнага пладаводства (вінаградарства і інш.). Кліматычны курорт. Сярэдневяковы замак Санта-Барбара, ратуша і інш.арх. помнікі 17—18 ст.
сям’я рас. рэвалюцыянераў і сав.паліт. дзеячаў. Сяргей Якаўлевіч (25.9.1866, с. Рамані Новахапёрскага р-на Варонежскай вобл. — 27.7.1945), адзін з першых рас. сацыял-дэмакратаў (з 1896) і актывістаў камуніст. партыі. Ўдзельнік трох рас. рэвалюцый. У гады грамадз. вайны на падп. рабоце на Украіне і ў Крыме. З 1921 на кіруючых гасп. пасадах. Надзея Сяргееўна (вер. 1901, Баку — 9.11.1932), удзельніца Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. Дачка Сяргея Якаўлевіча. Жонка І.В.Сталіна. Не падзяляла многіх поглядаў мужа. Наконт яе смерці (самагубства) існуюць розныя версіі. Дачка Сталіна і Надзеі Сяргееўны Святлана Іосіфаўна (н. 28.2.1926, Масква) з 1967 у эміграцыі, жыве ў Англіі. Аўтар успамінаў «Дваццаць пісьмаў да сябра» (1990), «Далёкая музыка» (1992).
у хрысціянскім богаслужэнні прыпеў царк. песнапення, ва іудаізме заклік да ўхвалення Бога. Часта трапляецца ў псалмах Давіда, Старым і Новым Запаветах.
(сапр.Азімаў Хамід Алімджанавіч; 12.12.1909, г. Джызак, Узбекістан — 3.7.1944),
узбекскі пісьменнік. Чл.-кар.АН Узбекістана (1943). У 1928—31 вучыўся ў Узб.пед. акадэміі ў Самаркандзе. Пад уплывам У.Маякоўскага распрацоўваў ва узб. паэзіі новыя паэт. формы (зб-кі вершаў «Вясна», 1929; «Ранішні ветрык», 1930; «Ноч на рацэ», 1936; «Край», 1939; паэмы «Айгуль і Бахціяр», «Зайнаб і Аман», абедзве 1938; «Шчасце», 1940). Патрыятычнасцю, актуальнасцю адметныя творы перыяду Вял. Айч. вайны (зб. «Вазьмі зброю ў рукі!» і «Маці і сын», 1942; «Вера», 1943; гіст. драма «Мукана», 1943; паэма «Слёзы Раксаны», 1944). Аўтар прац па праблемах узб. класічнай і сучаснай л-ры, яе ўзаемасувязях з фальклорам і інш.л-рамі.
у Стараж. Рыме сістэма дзярж. дапамогі дзецям беднякоў і сіротам. Уведзена імператарам Нервам у канцы 1 ст., існавала да сярэдзіны 3 ст.н.э. Аліментацыйны фонд складваўся з працэнтаў, атрыманых ад землеўладальнікаў за выдачу ім дзярж. пазык.
сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць другім. Склад суб’ектаў і асновы ўзнікнення аліментных абавязацельстваў, памер і тэрміны выплаты вызначаюцца заканадаўствам. На Беларусі асн. крыніца прававых нормаў рэгулявання гэтых пытанняў — Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Паводле суб’ектнага складу адрозніваюць аліментныя абавязацельствы паміж мужам і жонкай; бацькамі і дзецьмі; айчымам, мачахай і пасынкамі (падчарыцамі); братамі і сёстрамі; дзедам, бабкай і ўнукамі. Пры адмаўленні ад добраахвотнай выплаты аліменты могуць быць спагнаны праз суд. За наўмыснае ўхіленне ад выплаты прысуджаных аліментаў на карысць непрацаздольных дзяцей або бацькоў прадугледжана крымін. адказнасць.
(Ануарбек) Турлубекавіч (2.5.1930, аул Карлыгаш, Андрэеўскі р-н Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 1993),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1954). У яго аповесцях «Караван ідзе да сонца» (1963), «Сінія горы» (1964; Дзярж. прэмія Казахстана 1967), «Сувенір з Атрара» (1966; Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1969), «Трон Рудакі» (1974) і інш. — мінулае і сучаснае Казахстана. Аўтар гіст. трылогіі «Стэпавае рэха» (1969—79).
самы высокі горны масіў у Грэцыі. Выш. 2917 м. Складзены з вапнякоў і сланцаў. Вечназялёныя хмызнякі, шыракалістыя і хваёвыя лясы. Нац. парк (пл. каля 4 тыс.га, засн. ў 1938). У стараж.-грэч. міфалогіі Алімп — месца, дзе жывуць багі. Лічылася, што на Алімпе знаходзяцца палацы Зеўса і інш. багоў, пабудаваныя і ўпрыгожаныя Гефестам. Алімп таксама сімвал вярхоўнай улады новага пакалення багоў — алімпійцаў, якія перамаглі тытанаў.
старажытнарускі жывапісец і ювелір. Манах Кіева-Пячэрскай лаўры, з 1084 удзельнічаў у размалёўцы яе Успенскага сабора. Ёсць меркаванне, што Алімпій пісаў абразы, выканаў мазаікі для сабора Кіева-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра.
комплекс будынкаў гасцінічнага тыпу, у якіх на час Алімпійскіх гульняў размяшчаюцца дэлегацыі краін-удзельніц. Мае шэраг дапаможных памяшканняў (сталовыя, магазіны, аддз. сувязі, трэніровачныя залы і пляцоўкі, культ. цэнтр і інш.). Упершыню пабудавана да IX Алімп. гульняў у Парыжы (1924), складалася з драўляных будынкаў, таму і наз. «вёска». Будаўніцтва Алімпійскай вёскі — абавязак алімпійскага горада.