Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТО́РКІ, гузы, узы,

качавыя цюркамоўныя плямёны, якія вылучыліся з племяннога аб’яднання агузаў. Да сярэдзіны 11 ст. выцеснілі печанегаў і пасяліліся ў паўд.-рус. стэпах. Як саюзнікі кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча ўдзельнічалі ў 985 у паходзе на Балгарыю Волжска-Камскую. У 1060 разгромлены аб’яднанымі войскамі стараж.-рус. князёў. У 1116 частка Т. разам з печанегамі атрымала паражэнне ад полаўцаў і перасялілася на Русь. Т. рассяліліся ў бас. р. Рось (прыток Дняпра), дзе пабудавалі г. Торчаск; паступова яны перайшлі да аселасці і сталі займацца земляробствам. Т. удзельнічалі ў барацьбе супраць полаўцаў на баку стараж.-рус. князёў. Частка Т. аславянілася, астатнія асіміляваны полаўцамі.

т. 15, с. 490

ТО́РМАЗ (ад грэч. tormos адтуліна для цвіка, які затрымлівае вярчэнне кола),

прыстасаванне, што стварае супраціўленне руху для спынення, рэгулявання скорасці ці ўтрымання на месцы

Дзеянне Т. грунтуецца на пераўтварэнні кінетычнай энергіі руху ў цеплавую пры трэнні паміж элементамі. Найб. пашыраны Т. фрыкцыйныя, якія паводле канструкцыі рабочых элементаў падзяляюцца на калодачныя, дыскавыя, стужачныя і канічныя. Бываюць таксама Т. аэрадынамічныя, гідраўл. і электра-1 дынамічныя. Выкарыстоўваюцца для рэгулявання скорасці руху.

Схема калодачнага тормаза: 1 — барабан; 2 — нерухомая вось; 3, 5 — калодкі; 4 — шарнір; P1, P2 — сілы, што дзейнічаюць на калодкі.

трансп. машын, а таксама рухомых дэталей машын-прылад.

т. 15, с. 490

ТО́РМІС (Tormis) Вельё (7.8.1930, пас. Куусалу Хар’юскага пав., Эстонія),

эстонскі кампазітар, фалькларыст. Нар. арт. Эстоніі (1975). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). Працуе ў розных жанрах. Прапагандыст стараж. нар. песні, шырока спалучае рысы фальклору з разнастайнымі стылявымі сістэмамі сучаснай музыкі. Сярод твораў: опера «Лебядзіны палёт» (паст. 1965), балет-кантата «Эстонскія балады» (паст. 1980), творы для хору a capella, у т. л. «Кіхнускія вясельныя песні» (1959), «Эстонскія каляндарныя песні» (1967; 5 цыклаў), «Малюнкі прыроды» (1969), «Балада аб Маар’ямаа» (1972), «Закляцце жалеза» (1972; з шаманскім бубнам), «Латышскія бурдонныя песні» (1982) і інш., музыка да спектакляў драм. т-ра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Эстоніі 1970, 1972. Дзярж. прэмія СССР 1974.

Літ.:

Бобыкина И. В.​Тормис: Очерк жизни и творчества. М., 1989.

Т.​А.​Дубкова.

т. 15, с. 490

ТО́РМЫШАЎ Юрый Іванавіч (н. 23.4.1937, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1979 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхн. сродках узаемадзеяння чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі. Распрацаваў спосабы фарміравання і сціскання бінарных графічных відарысаў, метады пёравага інтэрфейсу чалавека з ЭВМ.

Тв.:

Методы и средства формирования шаговых траекторий. Мн., 1980 (разам з М.​П.​Федарэнкам);

Технические средства машинной графики. Мн., 1987;

Технические средства ЭВМ: Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 15, с. 490

ТО́РНДАЙК (Thorndik) Сібіл (24.10.1882, г. Гейнсбара, Вялікабрытанія —9.6.1976),

англійская актрыса. Муз. адукацыю атрымала ў школе «Гілдхол-скул», тэатр. — у акадэміі Б.​Грыта. На сцэне з 1904. З 1908 выступала ў трупах А.​Э.​Хорнімен і Ч.​Фромана. У 1914, потым у розныя гады працавала ў т-ры «Олд Вік» і інш. т-рах Лондана. Валодала віртуозным акцёрскім майстэрствам, рамантычна прыўзнятым і быт. стылямі ігры. Сярод роляў: лэдзі Макбет («Макбет» У.​Шэкспіра), Гекуба («Траянкі» Эўрыпіда), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Іаана («Святая Іаанна» Б.​Шоу) і інш.

Літ.:

Друзина М. Сибил Торндайк. Л., 1972.

т. 15, с. 490

ТО́РНДАЙК (Thorndike) Эдуард Лі (31.8.1874, г. Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9.8.1949),

амерыканскі псіхолаг і педагог. Чл. Нац. АН ЗША. З 1904 праф. Калумбійскага ун-та і пед. каледжа ў Нью-Йорку. З 1924 адзін з рэдактараў час. «Journal of genetic psychology» («Часопіс генетычнай псіхалогіі»), з 1926 — «Genetic psychology monographs» («Манаграфіі генетычнай псіхалогіі»). У працы «Розум жывёл» (1898) Т., уяўляючы інтэлект жывёл як інструмент прыстасавання да навакольнага асяроддзя, сфармуляваў закон «спроб і памылак»: спробы, якія выпадкова былі ўдалымі, замацоўваюцца і ствараюць уражанне мэтанакіраваных паводзін. Яго праца «Педагагічная псіхалогія» (1903) зрабіла ўплыў на развіццё тэорыі навучання ў ЗША, у т. л. на канцэпцыі праграмаванага навучання. Ён распрацоўваў праблемы навыкаў, паводзінскай псіхалогіі, сфармуляваў «закон праектавання», «закон эфектаў», «закон гатоўнасці» і інш. Т. належыць серыя прац па псіхалогіі навучання арыфметыцы, алгебры, мове, чытанню. Ён распрацаваў уласную сістэму тэстаў для колькаснага вымярэння ўзроўню псіхічнага развіцця. Даследаванні Т. даюць падставу сцвярджаць, што ён падрыхтаваў узнікненне біхевіярызму.

т. 15, с. 491

Торнтан Кэтрын Раян

т. 18, кн. 1, с. 462

ТОРС (ад італьян. torso),

скульптурнае выяўленне тулава чалавека. Ант. Т. ўяўляюць сабой часткі статуй, якія захаваліся (напр., Бельведэрскі Т., 50 г. да н.э.). З 2-й пал. 19 ст. Т. стаў самаст. відам скульптурнай кампазіцыі, якая дазваляе пластычна выяўляць фіз. структуру чалавека.

т. 15, с. 491

ТО́РСХАЎН (Thorshavn),

горад, адм. цэнтр Фарэрскіх астравоў, на в-ве Стрэймай. Каля 15 тыс. ж. (2001). Порт. Аэрапорт. Прам-сць: рыбаперапр., маш.-буд., тэкстыльная.

т. 15, с. 491

ТО́РУНЬ (Toruń),

горад на Пн Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Каля 210 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла. Прам-сць: хім., маш.-буд., харч., шарсцяная, швейная, паліграфічная. Ун-т М.​Каперніка, яго дом-музей.

Засн. ў 1231 крыжакамі Тэўтонскага ордэна. У 1232 атрымаў гар. права. У 1264 непадалёку ад Т. засн. Новы горад, у 1454 абедзве гар. часткі аб’яднаны. Значны гандл. цэнтр, чл. сярэдневяковай Ганзы. З 1454 у складзе Польшчы. Радзіма М.Каперніка. Тут падпісаны Тарунскія мірныя дагаворы 1411 (завяршыў Вялікую вайну 1409—11 з удзелам ВКЛ) і 1466 (скончыў Трынаццацігадовую вайну 1454—66). З канца 16 ст. асяродак лютэранства. З 1793 горад у Прусіі (акрамя 1807—15, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 у Польшчы, важны ваенна-рачны порт (гал. база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС). У 2-ю сусв. вайну далучаны да Германіі. З 1945 зноў у складзе Польшчы, у 1975—99 адм. ц. Тарунскага ваяводства.

Захаваліся руіны замкаў 13—15 ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гар. умацаванняў, ратуша (13 ст. — 1603), гатычныя касцёлы св. Яна (каля 1250—15 ст.), св. Якуба (1309—15), Дзевы Марыі (1350—70), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (14—17 ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (ун-т, пач. 20 ст., неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік Каперніку (1853).

Да арт. Торунь. Дом-музей М.​Каперніка.
Гістарычны цэнтр г. Торунь.

т. 15, с. 491