горад на Пн Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Каля 210 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла. Прам-сць: хім., маш.-буд., харч., шарсцяная, швейная, паліграфічная. Ун-т М.Каперніка, яго дом-музей.
Засн. ў 1231 крыжакамі Тэўтонскага ордэна. У 1232 атрымаў гар. права. У 1264 непадалёку ад Т. засн. Новы горад, у 1454 абедзве гар. часткі аб’яднаны. Значны гандл. цэнтр, чл. сярэдневяковай Ганзы. З 1454 у складзе Польшчы. Радзіма М.Каперніка. Тут падпісаны Тарунскія мірныя дагаворы 1411 (завяршыў Вялікую вайну 1409—11 з удзелам ВКЛ) і 1466 (скончыў Трынаццацігадовую вайну 1454—66). З канца 16 ст. асяродак лютэранства. З 1793 горад у Прусіі (акрамя 1807—15, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 у Польшчы, важны ваенна-рачны порт (гал. база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС). У 2-ю сусв. вайну далучаны да Германіі. З 1945 зноў у складзе Польшчы, у 1975—99 адм. ц. Тарунскага ваяводства.
Захаваліся руіны замкаў 13—15 ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гар. умацаванняў, ратуша (13 ст. — 1603), гатычныя касцёлы св. Яна (каля 1250—15 ст.), св. Якуба (1309—15), Дзевы Марыі (1350—70), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (14—17 ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (ун-т, пач. 20 ст., неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік Каперніку (1853).
Да арт.Торунь. Дом-музей М.Каперніка.Гістарычны цэнтр г.Торунь.