ТО́МСАН (Thomson) Уільям (лорд Кельвін; Kelvin; 26.6.1824, г. Белфаст, Вялікабрытанія — 17.12.1907),
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і кінетычнай тэорыі газаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1851; у 1890—95 яго прэзідэнт). Ганаровы замежны чл. Пецярбургскай АН (1896; чл.-кар. 1877). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1845). У 1846—99 праф. ун-та ў г. Глазга. Навук. працы па тэрмадынаміцы, электрамагнетызме, тэорыі пругкасці, матэматыцы і тэхніцы. Увёў паняцці абс. т-ры і абс. тэмпературнай шкалы (гл.Кельвіна шкала). Разам з Дж.П.Джоўлем адкрыў Джоўля—Томсана эфект. Незалежна ад Р.Ю.Э.Клаўзіуса даў адну з першых фармулёвак другога закону тэрмадынамікі (1851) і выказаў гіпотэзу аб «цеплавой смерці» Сусвету (1852). Правёў грунтоўныя даследаванні па тэрмадынаміцы пары і вадкасці (гл.Кельвіна ўраўненне), прапанаваў тэорыю тэрмаэл. з’яў і адкрыў Томсана з’яву. Актыўна ўдзельнічаў у наладжванні тэлегр. сувязі па трансатлантычным кабелі, даў разлік эл. контура і вывеў формулу перыяду эл. ваганняў (формула Т.). Сканструяваў і ўдасканаліў шэраг фіз. прылад і вымяральных інструментаў. У яго гонар названа адзінка абс. т-ры — кельвін.
вылучэнне ці паглынанне некаторай колькасці цеплаты ў правадніку з эл. токам, уздоўж якога існуе градыент т-ры, дадаткова да вылучэння джоўлевай цеплаты (гл.Джоўля—Ленца закон); адна з тэрмаэлектрычных з’яў. Прадказаў У.Томсан у 1856, эксперыментальна ўстанавіў франц. фізік Ф.Леру і інш.
Колькасць цеплаты, што вылучаецца у Т.з., QS=S∙∆T∙I∙t, дзе I — сіла току, ∆T — градыент т-ры, t — час, S — каэф. Томсана (характарыстыка правадніка). Калі ўздоўж правадніка з эл. токам існуе градыент т-ры, прычым напрамак току адпавядае руху электронаў ад гарачага канца да халоднага, то пры пераходзе з больш нагрэтага ўчастка ў больш халодны электроны тармозяцца і перадаюць лішнюю энергію навакольным атамам (цеплата вылучаецца); пры адваротным напрамку току электроны пры пераходзе з больш халоднага ўчастка ў больш гарачы паскараюцца полем тэрмаэлектрарухальнай сілы і папаўняюць сваю энергію за кошт энергіі атамаў крышталічнай рашоткі (цеплата паглынаецца).
дацкі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Член Дацкага каралеўскага т-ва навук (1860), з 1888 яго прэзідэнт. Скончыў Політэхн.ін-т у Капенгагене (1846), дзе і працаваў да 1866 і ў 1883—1902 (дырэктар). У 1866—1901 праф. Капенгагенскага ун-та. Навук. працы пераважна па тэрмахіміі. Распрацаваў асн.эксперым. методыкі і з высокай дакладнасцю вызначыў цеплавыя эфекты многіх хім. рэакцый (1852—86).
горад, цэнтр Томскай вобл. Расіі, порт на р. Том. Засн. ў 1604. 482 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Сібкабель», «Сібэлектраматор»; з-ды: эл.мех., электралямпавы, радыётэхн., прыладабуд.; вытв-сць падшыпнікаў, рэжучых інструментаў), хім. (з-ды: гумавага абутку, хім.-фармацэўтычны), дрэваапр. (ф-кі: мэблевая, алоўкавая, запалкавая), харчовая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Навук. цэнтр Сіб.аддз. Расійскай АН. 6 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. 3 тэатры. Філармонія. Музеі: краязн., маст., Томскага ун-та. Барочная Уваскрэсенская царква (1789—1807), Гасціны двор (18 ст.), забудова цэнтра ў стылі класіцызму пач. 19 ст. У 1927—28 навуч.г. ў Т. існавала Бел. студэнцкая зямляцтва. У гады Вял.Айч. вайны ў Т. знаходзіўся ў эвакуацыі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
ТО́МСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на ПдУЗах. Сібіры, у Рас. Федэрацыі. Утворана 13.8.1944. Пл. 316,9 тыс.км². Нас. 1068 тыс.чал. (2000), гарадскога 66,9%. Найб. шчыльна заселены паўд. і паўд.-ўсх. раёны. Цэнтр — г.Томск. Найб. гарады: Северск, Стражавой, Асіна, Калпашава.
Паверхня раўнінная, пераважаюць плоскія, забалочаныя тэр.Зах.-Сіб. раўніны. На ПнУ Кецка-Тымская, на ПдЗ Васюганская раўніны, на ПдУ адгалінаванні Кузнецкага Алатау (выш. да 211 м). Цэнтр ч. занята шырокай далінай р. Об, якая падзяляе тэр. на балоцістае левабярэжжа і ўзвышанае правабярэжжа. Карысныя выкапні: 75 радовішчаў нафты, 15 нафта- і 7 газакандэнсатных (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя). 12 радовішчаў метал. руд (жал., тытанавых, рэдказямельных і інш.), торф, буры вугаль, буд. матэрыялы. Вял. запасы артэзіянскай пітной вады, тэрмальных і мінер. вод (бромістых, ёдзістых, серавадародных, радонавых). Клімат кантынентальны. Зіма суровая і працяглая, лета цёплае і кароткае. Сярэдняя т-растудз. ад -19 °C да -21 °C, ліп. 17—18 °C. Ападкаў 400—550 мм за год, пераважна летам. Гал.р. Об з прытокамі Том, Чулым, Кець, Тым (справа), Чая, Парабель, Васюган (злева). Шмат азёр. Каля 30% тэр. забалочана. Глебы дзярнова-падзолістыя і тарфянабалотныя, на Пд і ПдУ — шэрыя лясныя і чарназёмныя. Пад лесам 63% тэр., пераважаюць хвойныя пароды (сіб. кедр, лістоўніца, піхта, елка, хвоя), растуць бяроза, асіна.
Т.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. На долю прам-сці прыпадае каля 60% валавога ўнутр. прадукту. Гал. галіны прам-сці (паводле кошту прадукцыі); паліўная (51%), хім. (21%), маш.-буд. (17%), электраэнергетыка (9%), харчовая (7%). Штогадовая здабыча нафты 6—7 млн.т, прыроднага газу 5—6 млрд.м³. Хім. (вытв-сць плутонію для АЭС, медпрэпаратаў, гумавага абутку), маш.-буд. (вытв-сць электрарухавікоў, горна-шахтавага абсталявання, кабелю, электралямпаў, падшыпнікаў, металарэзных інструментаў, мед. тэхнікі і інш.), лясная і дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля, алоўкі, запалкі) прам-сць. Вытв-сць электраэнергіі пераважна на ЦЭЦ. Харч. (мукамольная, масларобная, мясная, рыбакансервавая і інш.) і лёгкая (швейная, трыкат.) не забяспечваюць мясц. патрэбы. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і цяплічным агародніцтве. С.-г. ўгоддзі займаюць 1,4 млн.га, у т. л. ворныя землі 0,6 млн.га. Асн. збожжавыя культуры (пшаніца, жыта, ячмень) сеюць на Пд і ПдУ. Вырошчваюць бульбу, агародніну, кармавыя культуры. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 70% валавога аб’ёму с.-г. прадукцыі. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, вакол г. Томск жывёлагадоўчыя комплексы па прамысл. вытв-сці свініны, мяса птушкі і яек, цяплічныя гаспадаркі. Пушны промысел і зверагадоўля. Рыбалоўства. Асн. віды транспарту — водны і аўтамабільны. Суднаходства па рэках Об, Чулым, Том, Кець, Чая, Парабель, Васюган. Гал. рачныя парты: Томск, Аляксандраўскае, Асіна, Калпашава. Даўж. аўтадарог 4,5 тыс.км. Чыгунка Тайга—Томск—Асіна—Белы Яр (402 км) злучае Т.в. з Транссібірскай магістраллю. 8 аэрапортаў. Нафтаправод Аляксандраўскае—Анжэра-Суджанск, газаправод Мыльджына—Кузбас.
(19.12.1900, с. Рамушава Наўгародскай вобл., Расія — 17.11.1984),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1960). Правадз.чл.АМСССР (1949). Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Ленінградскім маст.-прамысл. тэхнікуме (1923—27). З 1948 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (у 1964—70 рэктар). У 1968—83 прэзідэнт АМСССР. Выканаў помнікі У.І.Леніну ў С.-Пецярбургу (1938), Варонежы (1940), Арле (1949—61), Вільнюсе (1952), Волагдзе (1958), Берліне (1970), Ташкенце (1974); С.Кіраву ў С.-Пецярбургу (1938); І.Апанасенку ў Белгарадзе (1944—49); М.Гогалю (1952), М.Ламаносаву (1953), М.Кутузаву (1973) ў Маскве; партрэты І.Чарняхоўскага, М.Гарэева (абодва 1947), П.Покрышава, А.Смірнова, І.Кажадуба (усе 1948), Гогаля (1951), У.Маякоўскага (1954), Д.Рыверы (1956—57), «Валгаградскі рабочы» (1970), С.Сяргеева (1972). Творам уласцівы спалучэнне індывідуальнага вобраза мадэлі з шырокім абагульненнем, героікай або паэтызацыяй вобраза. Аўтар эмблемы і фрыза будынка Мін-ваУзбр. сіл СССР, афармлення будынка Массавета і Маск. ун-та ў Маскве (усе 1940-х г.). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1950, 1952, 1979. Ленінская прэмія 1972.
Тв.:
В бронзе и граните. М., 1977.
Літ.:
Балтун П.К. Н.В.Томский: [Альбом]. 2 изд. М., 1976;