ТО́МСЕН (Thomsen) Ханс Петэр Юрген Юліус (16.2.1826, Капенгаген — 13.2.1909),

дацкі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Член Дацкага каралеўскага т-ва навук (1860), з 1888 яго прэзідэнт. Скончыў Політэхн. ін-т у Капенгагене (1846), дзе і працаваў да 1866 і ў 1883—1902 (дырэктар). У 1866—1901 праф. Капенгагенскага ун-та. Навук. працы пераважна па тэрмахіміі. Распрацаваў асн. эксперым. методыкі і з высокай дакладнасцю вызначыў цеплавыя эфекты многіх хім. рэакцый (1852—86).

т. 15, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)