ТО́МСК,

горад, цэнтр Томскай вобл. Расіі, порт на р. Том. Засн. ў 1604. 482 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Сібкабель», «Сібэлектраматор»; з-ды: эл.мех., электралямпавы, радыётэхн., прыладабуд.; вытв-сць падшыпнікаў, рэжучых інструментаў), хім. (з-ды: гумавага абутку, хім.-фармацэўтычны), дрэваапр. (ф-кі: мэблевая, алоўкавая, запалкавая), харчовая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Навук. цэнтр Сіб. аддз. Расійскай АН. 6 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. 3 тэатры. Філармонія. Музеі: краязн., маст., Томскага ун-та. Барочная Уваскрэсенская царква (1789—1807), Гасціны двор (18 ст.), забудова цэнтра ў стылі класіцызму пач. 19 ст. У 1927—28 навуч. г. ў Т. існавала Бел. студэнцкая зямляцтва. У гады Вял. Айч. вайны ў Т. знаходзіўся ў эвакуацыі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Томск. Куток старога горада.

т. 15, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)