ТО́МСКІ (сапр. Грышын) Мікалай Васілевіч

(19.12.1900, с. Рамушава Наўгародскай вобл., Расія — 17.11.1984),

расійскі скульптар. Нар. маст. СССР (1960). Правадз. чл. АМ СССР (1949). Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Ленінградскім маст.-прамысл. тэхнікуме (1923—27). З 1948 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.​Сурыкава (у 1964—70 рэктар). У 1968—83 прэзідэнт АМ СССР. Выканаў помнікі У.​І.​Леніну ў С.-Пецярбургу (1938), Варонежы (1940), Арле (1949—61), Вільнюсе (1952), Волагдзе (1958), Берліне (1970), Ташкенце (1974); С.​Кіраву ў С.-Пецярбургу (1938); І.​Апанасенку ў Белгарадзе (1944—49); М.​Гогалю (1952), М.​Ламаносаву (1953), М.​Кутузаву (1973) ў Маскве; партрэты І.​Чарняхоўскага, М.​Гарэева (абодва 1947), П.​Покрышава, А.​Смірнова, І.​Кажадуба (усе 1948), Гогаля (1951), У.​Маякоўскага (1954), Д.​Рыверы (1956—57), «Валгаградскі рабочы» (1970), С.​Сяргеева (1972). Творам уласцівы спалучэнне індывідуальнага вобраза мадэлі з шырокім абагульненнем, героікай або паэтызацыяй вобраза. Аўтар эмблемы і фрыза будынка Мін-ва Узбр. сіл СССР, афармлення будынка Массавета і Маск. ун-та ў Маскве (усе 1940-х г.). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1950, 1952, 1979. Ленінская прэмія 1972.

Тв.:

В бронзе и граните. М., 1977.

Літ.:

Балтун П.К. Н.​В.​Томский: [Альбом]. 2 изд. М., 1976;

Минина В.Б. Н.​Томский. М., 1980.

Т.​В.​Пешына.

М.Томскі. Валгаградскі рабочы. 1970.

т. 15, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)