часціцы (ферміёны і базоны), якія пры квантава-мех. апісанні характарызуюцца аднолькавымі масамі, электрычнымі зарадамі, спінамі і інш. квантавымі лікамі. Напр., усе пратоны Сусвету лічацца тоеснымі. Усе Т.ч. падпарадкоўваюцца тоеснасці прынцыпу, а ферміёны — таксама і Паўлі прынцыпу.
ТО́ЗІК Анатолій Афанасьевіч (н. 13.3.1949, в. Казанск Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. дзяржаўны дзеяч, гісторык. Канд.гіст.н. (1974), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1980). З 1974 на выкладчыцкай і камсам. рабоце ў БДУ, з 1979 у органах дзярж. бяспекі СССР, нач. кафедры, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 нач. аддзела Савета Бяспекі, з 1995 нам.дзярж. сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 2000 Старшыня К-тадзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь. Асн.навук. даследаванні па гісторыі патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў 1941—44, органаў дзярж. бяспекі БССР, тэарэт. праблемах забеспячэння нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1983), «Палітыка-метадалагічныя асновы дзейнасці органаў дзяржбяспекі СССР» (ч. 1—3, 1988) і інш.
Тв.:
В дни суровых испытаний: Укрепление рядов КП(б)Б в условиях подполья в годы Великой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1981;
Реакционная сущность современного национализма. Мн., 1985;
Союз — наша судьба (о проблемах сохранения союзной государственности). Мн., 1991;
Межэтнические отношения в Республике Беларусь как фактор ее национальной безопасности. Мн., 1994;
Органы госбезопасности БССР в годы Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1994;
Актуальные вопросы реализации Концепции национальной безопасности Республики Беларусь. Мн., 1997.
англійскі гісторык, філосаф, сацыёлаг і грамадскі дзеяч. Працаваў у ВНУ, мін-ве замежных спраў. На аснове сістэматызацыі факталагічнага матэрыялу падрыхтаваў сваю асн. 12-томную працу — «Даследаванне гісторыі» (1934—1961), у якой распрацаваў канцэпцыю сутнасці гісторыі. Паводле Т., сусв. гісторыя — гэта сукупнасць своеасаблівых і адносна замкнёных цывілізацый, якія ў сваім развіцці (ад узнікнення да заняпаду і гібелі) праходзяць некалькі стадый. Лічыў рухальнай сілай развіцця цывілізацый «творчую меншасць», якая, абапіраючыся на свае здольнасці, вядзе за сабою «інертную большасць». Не здолеўшы вырашыць чарговую сац.-гіст. праблему, «меншасць» пачынае сілай навязваць сваю ўладу. У выніку ўзнікае ўсведамленне несправядлівасці і адбываецца «раскол у духу», што прыводзіць да разбурэння цывілізацыі. Даючы ацэнку тагачаснаму стану «цывілізацыі заходняга хрысціянства», Т. зрабіў выснову, што яе можа выратаваць толькі ўсяленская рэлігія, створаная на аснове аб’яднання сусв. прапаведніцкіх культур. Аўтар твораў «Грэчаская гістарычная думка» (1924), «Хрысціянства і цывілізацыя» (1946), «Цывілізацыя перад тварам выпрабавання» (1948), «Свет і Захад» (1953), «Амерыка і сусветная рэвалюцыя» (1962), «Гарады ў руху» (1970) і інш.
месца такавання палігамных відаў птушак (цецерукоў, глушцоў, рабчыкаў, турухтанаў і інш.). У шэрагу відаў Т. многія гады знаходзіцца на пэўным месцы. Памеры — ад невял. пляцовак да 100 га і больш.
пляцоўка для абмалоту і ачысткі збожжа. Звычайна робіцца глінабітным у гумне. На Пн Беларусі — само гумно. Часам Т. наз. земляную (часцей глінабітную) падлогу ў якім-н. памяшканні, напр., у сенцах. Сучасны Т. — крытая пляцоўка, дзе на спец. агрэгатах сушаць і ачышчаюць зерне.
упарадкаваны рух эл. зарадаў у правадніках (гл.Віхравыя токі, Ток зрушэння, Электрычны ток). Блукаючыя Т. — эл. токі, якія праходзяць у зямлі пры яе выкарыстанні як токаправоднага асяроддзя.
ТО́КА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер Каа-Хемскі р-н, Тыва — 11.5.1973),
тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст.ун-тпрац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «Узун-Кара і Семіс-Кара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Рус.пер. — Обновление. Очерки. Статьи. Кызыл, 1967;
Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.:
Хадаханэ М.А. Салчак Тока и тувинская проза // Хадаханэ М.А. Тувинская проза. Кызыл, 1968.
руская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1967). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Пра тое, чаго не было» (1969). У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Калі стала трошкі цяплей» (1972), «Лятаючыя арэлі» (1978), «Карыда» (1993), «Дзень без хлусні» (1994) і інш. канфлікт асобы з абывацельскім цвярозым сэнсам, пошукі ідэалу, тэма кахання. Прозе Т. уласцівы тонкі псіхалагізм, шчырасць, адкрытасць фіналу, гумар, іронія. Аўтар п’ес, сцэнарыяў фільмаў «Урок літаратуры» (1968), «Джэнтльмены ўдачы» (1972; разам з Г.Данелія), «Міміно» (1978; разам з Р.Габрыядзе і Данелія), «Ішоў сабака па раялі» (1979) і інш.
ТО́КАРАЎ Генадзь Барысавіч (н. 9.12.1931, г. Смаленск, Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю ў Смаленску (1955). З 1956 працуе ў Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца драм., характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэн. вобразы сучаснікаў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В.Розава), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А.Пінчука) і інш. Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю і сатыр. завостранасцю пазначаны яго пазнейшыя работы: Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В.Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Сярод інш. роляў: Дук («...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле твораў А.Пушкіна), Бальшынцаў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Антоніо («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка).