Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

АРЛЕ́Я,

возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца. За 43 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,65 км², даўж. 2,33 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 2,7 м. Пл. вадазбору 12,3 км². Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Берагі нізкія, на З сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх. берага — апясчаненым глеем. Схілы катлавіны выш. 2 м, на ПнЗ — да 15 м, парослыя хмызняком і разараныя. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка.

т. 1, с. 483

АРЛІ́,

Арліт (Arlit), буйны уранаварудны раён на Пд Сахары ў Нігеры. Радовішчы уранзмяшчальных пясчанікаў, якія залягаюць на глыб. 40—50 м у каменнавугальных, юрскіх і мелавых кантынентальных адкладах чахла Афрыканскай платформы. Агульныя запасы урану ацэньваюцца ў 250 тыс. т (1978). Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,2—0,4%. Радовішчы распрацоўваюцца з 1970 адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр — г. Арліт.

т. 1, с. 483

АРЛО́ВА Галіна Аляксандраўна

(н. 30.11.1928, Віцебск),

бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).

т. 1, с. 483

АРЛО́ВА Любоў Пятроўна

(11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975),

руская актрыса. Нар. арт. СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артыстка муз. т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі. З 1955 у т-ры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («Волга-Волга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры: Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950.

т. 1, с. 483

АРЛО́ВА Таццяна Дзмітрыеўна

(н. 28.7.1935, Масква),

бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел. тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.

т. 1, с. 483

АРЛО́ВІЧ Валянцін Антонавіч

(н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.

т. 1, с. 483

АРЛО́ВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж., 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садова-паркавага мастацтва.

т. 1, с. 483

АРЛО́Ў Алег Рыгоравіч

(18.7.1934, в. Старасакольнікі Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл. — 22.4.1995),

бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1966 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Працаваў у жанры тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Творам уласцівы эмацыянальная выразнасць, экспрэсіўнасць, імпрэсіяністычная сакавітасць фарбаў: «Разбураны горад» (1960), «Пейзаж у Лескавічах», «Лучоса», «Каток у Віцебску», аўтапартрэт (усе 1970), «Раніца ў Дуброўне», «Стары замак», партрэты мастакоў А.Салаўёва і А.Мемуса (усе 1980), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Рыга», «Стары Полацк», «Старая Беліца» (усе 1993).

М.Л.Цыбульскі.

т. 1, с. 483

АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч

(30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),

рус. і ўкр. дырыжор. Нар. арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял. сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.

т. 1, с. 483

АРЛО́Ў Аляксандр Мікалаевіч

(1908, Віцебск — 1942),

бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928—30). Удзельнічаў у скульпт. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры.

т. 1, с. 483