АРЛО́Ў Алег Рыгоравіч
(18.7.1934, в. Старасакольнікі Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл. — 22.4.1995),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1966 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Працаваў у жанры тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Творам уласцівы эмацыянальная выразнасць, экспрэсіўнасць, імпрэсіяністычная сакавітасць фарбаў: «Разбураны горад» (1960), «Пейзаж у Лескавічах», «Лучоса», «Каток у Віцебску», аўтапартрэт (усе 1970), «Раніца ў Дуброўне», «Стары замак», партрэты мастакоў А.Салаўёва і А.Мемуса (усе 1980), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Рыга», «Стары Полацк», «Старая Беліца» (усе 1993).
М.Л.Цыбульскі.
т. 1, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)