АЗЯРЦЫ́,
вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса «Азярцы». За 7 км на ПнУ ад Глыбокага, 215 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Глыбокае. 786 ж., 306 двароў (1995). Спірт- і вінзаводы. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 1, с. 173
АЗЯРЫ́ЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Вузлянскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Перамога». За 35 км на З ад Мар’інай Горкі, 50 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Рудзенск. 318 ж., 131 двор (1995). Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 1, с. 173
АЗЯРЫ́ШЧАНСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ,
Азярышчанскае староства, дзярж. ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала прыкладна зах. палавіну сучаснага Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. ўздоўж р. Обаль (да ўпадзення ў яе р. Усыса). Першапачаткова Азярышчанская воласць у Віцебскім пав., кіравалася намеснікамі з віцебскага баярства. У 2-й пал. 15 ст. перападпарадкавана непасрэдна вял. князю. З сярэдзіны 16 ст. частка Азярышчанскай воласці на правым беразе р. Обаль у Полацкім ваяв. З гэтага часу Азярышчанская воласць у гіст. крыніцах наз. староствам. З 1582 ва ўмоўным уладанні кн. Друцкіх-Саколінскіх. Пры іх зах. частка Азярышчанскай воласці адасобілася ў самаст. Казьянскае староства, усх. ч. захавала назву Азярышчанскае (Езярышчанскае) староства. У 1772 Азярышчанская воласць адышла да Рас. імперыі і стала асн. ч. Гарадоцкага пав. У 19 ст. падаравана віцебскаму ваен. губернатару А.Вюртэмбергскаму і стала прыватным маёнткам.
В.Л.Насевіч.
т. 1, с. 173
АЗЯ́ТЫ,
вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдУ ад г. Жабінка, 38 км ад Брэста. 620 ж., 242 двары (1994). Звераферма калгаса «Беларусь». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.
т. 1, с. 173