вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на правым беразе р. Свіслач, на аўтадарозе Мар’іна Горка—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 75 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Пухавічы. 354 ж., 140 двароў (2002). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Упершыню згадваецца ў 1536 як сяло Турыно, дзе жылі сяляне-даннікі. Уласнасць Касцевічаў, Радзівілаў, Кішкаў, Галоўчынскіх і інш. У 1779 пад назвай Т.-Задвор’е ў складзе маёнтка Пухавічы Ігуменскага пав., уніяцкая царква, 2 млыны, карчма, бровар. З 1793 у Рас. імперыі, у Ігуменскім пав. У 1841 Т. згарэў, праз год адбудаваны на сродкі памешчыка. У 1869 адкрыта нар. вучылішча, у 1897 у сяле Т.-Задвор’е 604 ж., 98 двароў. у в. Т.-Зарэчны 294 ж., 44 двары, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, крама. У 1923 у сяле 920 ж, 179 двароў, у вёсцы 355 ж., 58 двароў. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага р-на. У Вял.Айч. вайну Т. часткова спалены.
вёска ў Хваставіцкім с/с Глускага р-на Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Любань. Цэнтр калгаса. За 7 км на З ад г.п. Глуск, 177 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 243 ж., 75 двароў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
установа гасцінічнага тыпу для арганізаванага размяшчэння, харчавання, фізкультурна-аздараўленчага і культурна-быт. абслугоўвання турыстаў і экскурсантаў планавых маршрутаў (пры наяўнасці свабодных месцаў — і турыстаў без пуцёвак). Т.б. з павышаным камфортам (у гарадах, турысцкіх цэнтрах) наз. турысцкімі гасцініцамі.
Т.б. размяшчаюць на планавых маршрутах. спецыяльна вызначаных і падрыхтаваных пешых. водных, лыжных, конных, аўтобусных ці камбінаваных трасах (у сельскай мясцовасці. курортных зонах, у раёнах размяшчэння прыродных комплексаў. помнікаў прыроды, гіст.-культ. аб’ектаў і інш.). Займаюць звычайна некалькі будынкаў (т.зв. павільённая забудова). Функцыянуюць круглы год або сезонна (улетку ўмяшчальнасць павялічваецца за кошт сезонных памяшканняў). У залежнасці ад спецыялізацыі Т.б. абсталёўваюць пэўным комплексам спарт. збудаванняў і пляцовак, пунктамі пракату турысцкага рыштунку. інвентару і інш. Прадугледжваецца пераважна актыўны адпачынак: паходы, экскурсіі, фізкульт.-аздараўленчыя мерапрыемствы і інш. Праводзяцца кансультацыі па пытаннях турызму і экскурсій, вядзецца прапаганда турысцкіх падарожжаў.
На Беларусі Т.б. маюць рознае падпарадкаванне. Першая прафсаюзная Т.б. — «Воз. Нарач» — засн. ў 1958. У краіне дзейнічае (2002) 8 Т.б.: «Белае Возера» (улетку 500 месцаў), «Лясное Возера» (600) у Брэсцкай, «Браслаўскія азёры» (500), «Лосвіда» (500) і «Орша» (400) у Віцебскай, «Сож» (400) у Гомельскай, «Нёман» (300) у Гродзенскай, «Высокі Бераг» (190) у Мінскай абласцях. З турысцкіх гасцініц найбольшыя — «Арбіта» (350), «Турыст» (250) у Мінску, «Нарач» (900), «Нарачанка» (800) у Мінскай вобл. Працуе таксама шэраг дзіцячых турысцка-экскурсійных баз або станцый (у падпарадкаванні Мін-ва асветы) і ведамасныя Т.б. — уласнасць вытв. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і інш.
нацыянальныя, рэгіянальныя і сусветныя, камерцыйныя і некамерцыйныя ўстановы, якія арганізоўваюць турысцкія падарожжы і садзейнічаюць развіццю турызму.
Да Т.а. належаць: фірмы, бюро. агенцтвы і інш., якія забяспечваюць падрыхтоўку і правядзенне турысцкіх падарожжаў; асацыяцыі, саюзы і інш. аб’яднанні, якія садзейнічаюць развіццю турызму на нац. і міжнар. узроўнях; дзярж. ўстановы, якія вызначаюць палітыку ў галіне турызму; міжнар. аб’яднанні, якія садзейнічаюць турысцкаму руху. Вызначаюць асн. групы Т.а., што абслугоўваюць турыстаў: якія маюць уласныя або арандаваныя сродкі турысцкага абслугоўвання (турысцкія базы і гасцініцы, рэстараны, транспарт і інш.) і прапануюць кліентам комплекс паслуг (т.зв. тураператары); пасрэдніцкія, якія прапануюць паслугі інш. турысцкіх і нетурысцкіх (напр., транспартных) арг-цый, камплектуюць асобныя паслугі (т.зв. турагенты); турысцкія клубы і інш. аб’яднанні аматараў турызму, аб’яднанні спажыўцоў турысцкіх паслуг (як правіла, грамадскія некамерцыйныя арг-цыі, якія існуюць на сродкі ад членскіх узносаў, асігнаванняў з грамадскіх і прыватных фондаў, субсідый прыватных асоб, часам — на сродкі ад уласных камерцыйных мерапрыемстваў). Першая турысцкая паездка на камерц. аснове арганізавана ў 1841 англічанінам Т.Кукам. Турысцкія бюро з’явіліся ў краінах Еўропы ў сярэдзіне 19 ст., у Расіі — у 1880-я г. Першая міжнар. Т.а. — Міжнар. ліга турысцкіх асацыяцый — узнікла ў 1898 (Люксембург), у 1919 пераўтворана ў Міжнар. турысцкі альянс. У 1975 засн.Сусв. Т.а. (штаб-кватэра ў Мадрыдзе). якая аб’ядноўвае больш за 140 краін.
На Беларусі арг-цыяй, якая займаецца вызначэннем дзярж. палітыкі ў адносінах да турызму, з’яўляецца Мін-ва спорту і турызму. У 1962 створаны Рэсп. савет па Т. і экскурсіях (раней — Бел. турысцка-экскурсійнае ўпраўленне); у яго структуру ўваходзілі абл. саветы, бюро падарожжаў і экскурсій і інш. Федэрацыя турызму засн. ў 1977, з 1991 — Федэрацыя спарт. турызму. Рэсп. турысцка-спарт. саюз існуе з 1991. У 1973 створана Кантрольна-выратавальная служба, у 1991 ператворана ў Рэсп. турысцкі аператыўна-выратавальны цэнтр. З канца 1940-х г. працуюць Рэсп. і абл. станцыі юных турыстаў. Сучасная (2001) структура дзіцяча-юнацкага турызму складаецца з Рэсп., 6 абл. і Мінскага гар. цэнтра, каля 50 раённых і гар. цэнтраў, станцый і баз юных турыстаў.
Адлюстроўваюць аб’екты турыстычнага значэння і абслугоўвання турыстаў. На іх паказаны архітэктурныя і гіст. помнікі, запаведнікі, нац. паркі, музеі, гасцініцы, турысцкія базы, кемпінгі на фоне агульнагеагр. элементаў (шляхі зносін, нас. пункты, гідрасетка, лясы і інш.). Адрозніваюць Т.К.: агульныя, спецыялізаваныя (для аўтамабільнага, пешаходнага турызму), аглядныя (ахопліваюць буйныя рэгіёны), карты асобных мясцовасцей (нац. паркі, гарады і інш.), пешаходных, лыжных, аўтамабільных, водных маршрутаў і інш. Суправаджаюцца тэкстам, фотаздымкамі, малюнкамі, паказальнікамі.
самадзейнае грамадскае аб’яднанне аматараў турызму. Звычайна аб’ядноўвае турыстаў пэўнага напрамку (турызм пешаходны, на лодках, плытах, веласіпедах, аўтамабілях і інш.). На Беларусі 1-ы Т.к. з’явіўся ў 1959 (Мінск, спарт.т-ва «Чырв. сцяг»; у 1962 рэарганізаваны ў Мінскі гар. клуб турыстаў). Т.к. ўзніклі на аснове турысцкіх секцый калектываў фіз. культуры мінскіх, абл. і інш. прадпрыемстваў і арг-цый. Першапачатковая работа абмяжоўвалася арганізацыяй паходаў выхаднога дня, турысцкіх злётаў і спаборніцтваў па арыентаванні на мясцовасці. Пазней склаліся сувязі з Т.к. інш. рэспублік СССР. Найб. развіццё Т.к. атрымалі ў 1970—80-я г.; у 1977 іх было 170. На пач. 2001 найб. прадстаўнічымі сярод занальных і гарадскіх Т.к. былі Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Мазырскі, Маладзечанскі, Мінскі, Салігорскі, а таксама шэраг Т.к. буйнейшых прадпрыемстваў і навуч. устаноў Беларусі.
На мяжы Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 10 км на ПдЗ ад г. Чашнікі. Пл. 0,64 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км, пл. вадазбору 9,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м, разараныя. Пойма шыр. 5—100 м, пад лугам і хмызняком. Берагі нізкія, на Пд пясчаныя, астатнія сплавінныя (шыр. сплавіны 5—30 м). Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, сцёк па пратоцы ў р. Ула.
ТУРЫ́ШЧАВА Людміла Іванаўна (н. 7.10.1952, г. Грозны, Чэчэнская Рэспубліка, Расія),
расійская спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыла Растоўскі пед.ін-т (1974). Трэнер-выкладчык. Чэмпіёнка XIX (1968, Мехіка), XX (1972, г. Мюнхен, Германія) i XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) Алімп. гульняў у камандным заліку. Абс. чэмпіёнка XX Алімп. гульняў, сярэбраны (1972—76 — у вольных практыкаваннях, 1976 — у апорным скачку і вольных практыкаваннях) і бронз. (1972 — у апорным скачку, 1976 — у мнагабор’і) прызёр. Абс. чэмпіёнка свету (1970, 1974) і ў асобных відах мнагабор’я: 1970 — у вольных практыкаваннях, 1974 — на бервяне і ў вольных практыкаваннях; сярэбраны (1970 — у практыкаваннях на брусах, 1974 — у апорным скачку) і бронз. (1970 — на брусах і ў апорным скачку) прызёр. Абс. чэмпіёнка Еўропы (1971, 1973) і ў асобных відах мнагабор’я: 1971 — у апорным скачку і ў вольных практыкаваннях; 1973 — у апорным скачку, на брусах, бервяне і ў вольных практыкаваннях; сярэбраны (1971 — на брусах і бервяне) і бронз. (1969 — у мнагабор’і, на брусах і ў вольных практыкаваннях) прызёр. Абс. чэмпіёнка СССР (1972, 1974) і ў асобных відах мнагабор’я (1970 — на брусах і ў вольных практыкаваннях, 1972 і 1973 — на брусах і ў апорным скачку, 1975 — у апорным скачку).
ТУРЭ́ (Touré) Ахмед Секу (9.1.1922, г. Фарана, Гвінея — 26.3.1984),
дзяржаўны дзеяч Гвінеі. Адзін са стваральнікаў першых афр. прафсаюзаў; з 1956 ген. сакратар Усеагульнай канфедэрацыі працоўных Чорнай Афрыкі. Чл.Дэмакр. партыі Гвінеі, з 1959 яе ген. сакратар. З 1955 мэр г. Конакры. З 1958 першы прэзідэнт незалежнай Гвінеі. Абвясціў курс на пабудову сацыялізму і супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі. Усталяваў жорсткі рэжым сваёй асабістай улады, праводзіў масавыя паліт. рэпрэсіі.