Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

падма́йстар м. гіст. Hándwerkgeselle m -n, -n, Hándwerksbursche m -n, -n, Gesélle m

падмалёўвацца sich (ein wénig) schmínken

падмалёўваць, падмалява́ць

1. (étwas) Fárbe áuflegen;

2. (дапоўніць малюнак) éine Zéichnung ergänzen, hinzúzeichnen vt;

3. разм. (губы, бровы) náchziehen* vt;

падмалёўваць гу́бы die Líppen náchziehen* [schmínken]

падма́н м.

1. Betrúg m -(e)s;

паддава́цца падма́ну sich betrügen lássen*;

выяўля́ць падма́н éinen Betrúg áufdecken;

◊

падма́нам до́ўга не пражыве́ш Betrúg ist sélten klug;

2. Täuschung f -, -en;

падма́н зро́ку óptische Täuschung;

падма́н слы́ху éine Täuschung des Gehörsinns

падма́нванне н. Betrügeréi f -, -en; Írreführung f -

падма́нваць гл. падмануць

падма́нлівасць ж. Täuschung f -, -en; Trúghaftigkeit f -

падма́нлівы, падма́нны trügerisch, täuschend;

падма́нлівы вы́гляд trügerischer äußerer Schein

падману́ць

1. betrügen* vt, éinen Betrúg begéhen* (каго-н. an D); ánführen vt (падвесці); hintergéhen* vt (уводзіць у зман); hínters Licht führen, übers Ohr háuen*;

падману́ць дзяўчыну (спакусіць) ein Mädchen verführen;;

2. (парушаць абяцанне) sein Verspréchen nicht hálten*;

3. (не апраўдаць):

падману́ць спадзява́нні [даве́р] die Erwártungen [das Vertráuen] enttäuschen

падма́ншчык м. Betrüger m -s, -