пашчэ́рблены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пашчарбіць.
пашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.
Разм. Хутка пайсці. Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, [Мартын] аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор. Колас. Узрадаваны, Якуб ускінуў сець на правае плячо, схапіў рыдлёўку і шпарка пашыбаваў да свайго дворышча. Лупсякоў.
пашы́вачны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да пашыўкі. Пашывачны цэх. Пашывачная арцель.
пашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Шыпець некаторы час. Гусак трохі пашыпеў і змоўк.
пашыра́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто пашырае што‑н. Пашыральнік ведаў.
2. Спец. Прыстасаванне для пашырэння, расшырэння чаго‑н. Для павышэння праходнасці трактараў па балотных глебах Інстытутам механізацыі распрацаваны пашыральнікі гусеніц трактараў. «Беларусь».
пашыра́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да пашыральнік (у 1 знач.).
пашыра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для пашырэння, расшырэння чаго‑н.
пашы́ранасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пашыранага (у 2, 3 знач.).
пашы́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашырыць.
2. у знач. прым. Павялічаны; больш поўны, чым звычайна, па складу, па зместу. Пашыранае пасяджэнне. Пашыраная праграма.
3. у знач. прым. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны. Пашыраная з’ява. □ Іменна стварэнне камічнай сітуацыі праз супрацьпастаўленне — найбольш пашыраны прыём у гумарыстычных купальскіх песнях. Ліс.
пашыра́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пашырыцца.
2. Зал. да пашыраць.