пашыраны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашырыць.
2. у знач. прым. Павялічаны; больш поўны, чым звычайна, па складу, па зместу. Пашыранае пасяджэнне. Пашыраная праграма.
3. у знач. прым. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны. Пашыраная з’ява. ▪ Іменна стварэнне камічнай сітуацыі праз супрацьпастаўленне — найбольш пашыраны прыём у гумарыстычных купальскіх песнях. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)