Разм. Хутка пайсці. Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, [Мартын] аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор.Колас.Узрадаваны, Якуб ускінуў сець на правае плячо, схапіў рыдлёўку і шпарка пашыбаваў да свайго дворышча.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)