Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампаратыві́зм, ‑у, м.

Параўнальна-гістарычны метад у мовазнаўстве і літаратуразнаўстве.

[Ад лац. comparativus — параўнальны.]

кампаратыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства; той, хто карыстаецца параўнальным метадам пры вывучэнні блізкароднасных моў і тэорыі літаратуры.

кампаратыві́стыка, ‑і, ДМ ‑стыцы, ж.

Раздзел мовазнаўства, які займаецца параўнальна-гістарычным вывучэннем блізкароднасных моў.

кампаратыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кампаратывістыкі, кампаратывіста. Кампаратывісцкі метад.

кампа́ртыя, ‑і, ж.

Камуністычная партыя.

кампастава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кампаставаць.

кампастава́цца, ‑туецца; зак. і незак.

1. Перагніць (перагніваць), утварыўшы (утвараючы) кампост. Торф добра кампастуецца з мінеральнымі ўгнаеннямі.

2. толькі незак. Зал. да кампаставаць.

кампастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у кампост. Кампаставаць торф.

кампасці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кампасціраваць.

кампасці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да кампасціраваць.