Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе невялікай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

•••

Завесці катрынку гл. завесці.

[Ад назвы фр. песенькі «charmante Catherine», якая выконвалася на гэтым інструменце.]

катры́ншчык, ‑а, м.

Вандроўны музыкант з катрынкай.

катрэ́н, ‑а, м.

Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку; чатырохрадкоўе.

[Фр. quatrain ад quatre — чатыры.]

кату́рны, ‑аў; адз. катурн, ‑а, м.

Від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся трагічнымі акцёрамі старажытнага грэчаскага і рыжскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. / у перан. ужыв. Па другі дзень пасля прэм’еры я ўжо хадзіў па калідорах гімназіі на катурнах славы. Рамановіч.

[Грэч. kóthornoi.]

кату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Штурхаць, разварушваць каго‑н., прымушаючы ачнуцца, прыйсці да памяці. Галя катурхала Вадзімку і не магла ніяк узбудзіць, здаецца, ён і прачынаўся ўжо, але адразу ж, як Галя адымала рукі, ён зноў падаў. Сабаленка. Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго. Колас. // перан. Разм. Узбуджаць, узрушаць, актывізаваць. Умела і паспяхова вёў агітацыю Татарынчык не толькі сярод старэйшых капылянцаў, ён знаходзіў дарогу і да сэрцаў іх дзяцей, асцярожна катурхаў іх думкі. С. Александровіч.

кату́х, ‑а, м.

1. Маленькі хлеў або адгароджанае месца ў хляве. Мінуць стаў у свінарніку над балясамі, якімі быў абгароджан катух, успёрся на іх і доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны.

2. Пра цёмны, малы пакой або хату. Вярнуўшыся дамоў. Васіль знайшоў на стале пісьмо. На канверце — знаёмы почырк. Жонка. Што яна піша? .. Усё тое ж: бяры да сябе.. «Бяры! — паморшчыўся. — А куды? Вось у гэты катух? Ды ты сама ўцячэш адсюль». Шашкоў.

катушо́к, ‑шка, м.

Памянш. да катух; невялікі катух.

катыльён, ‑а, м.

Даўнейшы бальны танец (род кадрылі), фігуры якога чаргуюцца з элементамі вальса, мазуркі, полькі, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. cotillon.]

катэгары́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць, якасць катэгарычнага. Катэгарычнасць думкі.

катэгары́чны, ‑ая, ‑ае.

Рашучы, безумоўны, неаспрэчны. Катэгарычнае рашэнне. Катэгарычнае патрабаванне. □ — Вам усім трэба сысці з дому, — катэгарычным тонам заявіў дзед Талаш, — так, трэба сысці. Колас.

•••

Катэгарычнае суджэнне гл. суджэнне.