Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капіталісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капіталізму, уласцівы яму. Капіталістычны лад. Капіталістычныя краіны. Капіталістычная вытворчасць.

капіта́льна, прысл.

Разм. Грунтоўна, салідна.

капіта́льнасць, ‑і, ж.

Якасць капітальнага.

капіта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.

2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.

•••

Капітальная сцяна гл. сцяна.

Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.

капіта́н, ‑а, м.

1. Афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас, да капітана, камандзіра роты. Шамякін.

2. Начальнік, камандзір судна. Капітан карабля. □ — Вось падыходзіць да мяне капітан і пытае: «Як вы думаеце, дарагі Тапурыя, не будзе непагоды сёння на моры?» Самуйлёнак.

3. Кіраўнік спартыўнай каманды. Капітан футбольнай каманды.

•••

Капітан-лейтэнант — афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 3‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітан-лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 2‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 3‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 1‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 2‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.

[Фр. capitaine.]

капітанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай і пад. такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі паміж імі.

[Фр. capitonner — абіваць (мэблю).]

капіта́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капітана, належыць яму. Капітанскія паганы. Капітанскі мосцік.

капіта́нства, ‑а, н.

1. Званне, пасада капітана.

2. Дзейнасць капітана. Марыць аб капітанстве.

капі́тул, ‑а, м.

1. Калегія духоўных асоб пры епіскапе ў каталіцкай і англіканскай царкве.

2. Сход членаў рыцарскага ці манаскага ордэна; кіруючы орган ордэна.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — установа, якая займалася ўзнагароджваннем ордэнамі.

[Лац. capitulum.]

капітулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.

1. Спыніўшы ваенныя дзеянні, здацца (здавацца) пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Рэшткі нямецка-фашысцкай арміі безагаворачна капітулявалі. «Беларусь».

2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле ў чым‑н. Капітуляваць перад пагрозай. Капітуляваць у спрэчцы.