Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць торкаць.

зато́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заторкнуць.

зато́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Тое, што і заткнуць. Заторкнуць газету за ручку дзвярэй.

зато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да затору ​2 (у 1 знач.). Заторны чан.

зато́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затачыць.

2. у знач. прым. Завостраны. [Кастравіцкі] адчуваў у сабе гатоўнасць хоць зараз жа сесці за стол, узяць у рукі заточаны аловак, аркуш паперы, патануць у знаёмай стыхіі думкі. Навуменка.

зато́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заточваць — затачыць.

зато́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заточваць.

зато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затачыць.

зато́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заточваць — затачыць.

2. Заточанае, сточанае месца. Ніжняя заточка лемяша.

зато́чнік, ‑а, м.

Спецыяліст па заточцы, заточванню. Майстар-заточнік.