Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

У шахматнай гульні — даць мат. Заматаваць караля.

замата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, абматацца вакол чаго‑н. Пуга заматалася за аглоблю.

2. Абкруціць, абматаць сябе чым‑н. Заматацца шалікам.

3. перан. Разм. Стаміцца, знясілець ад рознай работы, клопатаў. — Так, цяжка табе, Савасцян Змітравіч, даводзіцца, — паспачуваў Асот. — Такіх спецыялістаў у раёне не густа — не дзіва, што заматаешся. Аношкін.

замата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць матацца ​1 (у 1 знач.).

замата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Матаючы, закруціць вакол чаго‑н., навіць на што‑н. Заматаць канец вяроўкі за слуп.

2. чым. Разм. Абкруціць, абматаць чым‑н. Заматаць шалікам шыю. Заматаць рану бінтам.

3. перан. Разм. Стаміць, знясіліць рознай работай, клопатамі і пад. Яго зусім заматалі розныя непаладкі.

замата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць матаць ​1.

заматля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Пачаць матляцца.

заматля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць матляць.

заматрыцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Зрабіць матрыцы чаго‑н.

замаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замоўкнуць і замаўчаць ​1.

замаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да замаўляць.

замаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да замовіць.

замаўча́ць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму. Сіняўскі.

замаўча́ць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні. «ЛіМ».