камло́тавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены, пашыты з камлоту. Камлотавая сукенка.
камлы́га, ‑і, ДМ ‑лызе, ж.
Вялікі бясформенны кусок, абломак якой‑н. цвёрдай масы. Раскідаючы ў бакі камлыгі сплюшчанай дарожкай зямлі,.. паволі паўзлі танкі. Стаховіч.
камлы́жына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і камлыга.
камлю́к, ‑а, м.
Разм. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. На тым месцы, дзе во толькі шумела дрэўца, тырчаў тонкі камлюк. Лупсякоў. Адны тонкія камлюкі асінніку, бярэзніку, ды гнілое, збуцвелае ламачча. Сачанка.
камлюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З тоўстым, моцным ствалом; камлісты. У садзе, пад старой камлюкаватай грушай, было сховішча. Шамякін.
2. Разм. Пра плячыстага, прысадзістага чалавека. [Ладуцька] сядзеў на прыступцы пад дзвярамі вагончыка, грузны, камлюкаваты. Хадкевіч. Невысокага росту, камлюкаваты, Бярозін быў у вайсковай гімнасцёрцы без пагонаў, з зоркай Героя Савецкага Саюза. Шчарбатаў.
камо́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для хавання бялізны і розных хатніх рэчаў. — Абручальны пярсцёнак у камодзе, — выціснуў гаспадар з дакорам у голасе. Бажко. [Бабейка] згроб паперы са стала і кінуў у шуфляду камоды. Хадкевіч.
камо́ра, ‑ы, ж.
1. Халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў. Сала і мяса гаспадар склаў у кубелец і паставіў у каморы. Сабаленка. — Цягні мне ўсё! — крычаў ён [Юхім] на Альбіну, — Нясі з каморы яйкі і вяндліну! Нясі! — мне трэба частаваць гасцей! З. Астапенка. Маці.. прынесла з каморы чыстае адзенне. Якімовіч.
2. Бакоўка ў вясковай хаце, дзе звычайна спяць. Дзед.. выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў і распранаў. Бядуля. Ціха сон у камору ўступае. Багдановіч.
3. Уст. Кантрольны пункт лясніцтва. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Колас.
камо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Тое, што і камора (у 1, 2 знач.). [Бацька] устаў, пайшоў у каморку .. і вярнуўся назад з поўнай місай марынаваных грыбоў і кавалкам сала. Бажко. [Рэдактар] пайшоў дамоў, у сваю цесную каморку, запаліў агарак свечкі і стаў пераглядаць сваю газету. Колас. Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы. Гарэцкі.
камо́рнік, ‑а, м.
Спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае. Лужанін.