каменябо́ец, ‑бойца,
Рабочы, які разбівае каменне на шчэбень.
каменябо́ец, ‑бойца,
Рабочы, які разбівае каменне на шчэбень.
каменяло́м, ‑а,
Рабочы каменяломні.
каменяло́мнік, ‑у,
Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства каменяломнікавых з белымі, жоўтымі або чырвонымі кветкамі і лісцем рознай формы ў прыкаранёвай разетцы.
каменяло́мнікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каменяломніку.
2.
каменяло́мны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны са здабычай і распрацоўкай каменю.
каменяло́мня, ‑і;
Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер.
каменяпа́д, ‑у,
Камяні, якія звальваюцца з гор лавінай.
каменярэ́з, ‑а,
Майстар разьбы па каменю, па апрацоўцы каштоўных камянёў.
каменярэ́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для вырэзвання будаўнічых блокаў з прыроднага каменю.
2. Звязаны з апрацоўкай каляровых і каштоўных камянёў рэзаннем.
каменячо́с, ‑а,
Рабочы, які абчэсвае камень, каменне.