Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пададзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.

Падзьмуць знізу.

пададзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да пададзецца.

2. Зал. да пададзяваць.

пададзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пададзець.

падажыва́ць, ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Дажыць да нейкага ўзросту або тэрміну — пра многіх.

падажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Дажаць што‑н. у многіх месцах. Падажынаць жыта на ўсіх палетках. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завяршыць жніво — пра ўсіх, многіх.

падазва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падазваць.

падазва́ць, падзаву, падзавеш, падзаве; падзавём, падзавяце; зак., каго.

Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца. Дзед Талаш ціха падазваў да сябе двух чалавек з свае каманды — Купрыянчыка і Нупрэя. Колас.

падазрава́цца, ‑раецца і ‑ваецца; незак.

Зал. да падазраваць (у 1 знач.).

падазрава́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце і ‑ваю, ‑ваеш, ‑вае; незак.

1. каго, у чым і без дап. Лічыць вінаватым у якіх‑н. дрэнных, недазволеных учынках, мець падазрэнне на каго‑н. Падазраваць у крадзяжы. □ [Вера:] Што, не давяраеш? І мяне ў шкодніцтве падазраеш? Крапіва. О, ёсць майстры падазраваць, глухую варожасць падаграваць! Вярцінскі.

2. што, аб чым, з дадан. сказам. Думаць, дагадвацца. Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Лупсякоў. Недзе ж жыў чалавек, вучыўся, працаваў — пражыў на свеце дваццаць, сорак год, а ты і не падазраваў аб яго існаванні. Ракітны.

падазро́насць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. □ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Быкаў.

2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў. Чарнышэвіч.

3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы. Колас.