падазрава́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце і ‑ваю, ‑ваеш, ‑вае; незак.
1. каго, у чым і без дап. Лічыць вінаватым у якіх‑н. дрэнных, недазволеных учынках, мець падазрэнне на каго‑н. Падазраваць у крадзяжы. □ [Вера:] Што, не давяраеш? І мяне ў шкодніцтве падазраеш? Крапіва. О, ёсць майстры падазраваць, глухую варожасць падаграваць! Вярцінскі.
2. што, аб чым, з дадан. сказам. Думаць, дагадвацца. Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Лупсякоў. Недзе ж жыў чалавек, вучыўся, працаваў — пражыў на свеце дваццаць, сорак год, а ты і не падазраваў аб яго існаванні. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)