падазронасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. ▪ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Быкаў.

2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў. Чарнышэвіч.

3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)