Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камедзецячэ́нне, ‑я, н.

Спец. Хвароба раслін, якая выяўляецца ў багатым выдзяленні камедзі; гумоз.

каме́дзісты, ‑ая, ‑ае.

У якім ёсць камедзь. Камедзістыя смалы. Камедзісты парашок.

каме́дзь, ‑і, ж.

Густы клейкі сок некаторых дрэў, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

[Грэч. kommidion.]

камедыёграф, ‑а, м.

Драматург, які піша камедыі.

камеды́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць камедыйнага. Камедыйнасць твора.

камеды́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Камедыйная роля. Камедыйная трупа. Камедыйны акцёр.

каме́дыя, ‑і, ж.

1. Драматычны твор з вясёлым жыццярадасным або сатырычным сюжэтам. Сатырычная камедыя. Пісаць камедыі. // Спектакль або кінафільм па сцэнарыю такога твора.

2. перан. Пра смешнае, забаўнае здарэнне. [Міколка] успомніў ноч і пусціўся ў рогат. — Цяпер будзе камедыя... вось заскачуць немцы, калі даведаюцца... Лынькоў.

3. перан. Крывадушныя паводзіны, прытворнае разыгрыванне якой‑н. сцэны, ролі з пэўнай мэтай. Багушэвіч падкрэсліваў, што царскі суд — гэта страшна ілжывая камедыя. Ларчанка. Сваёй камедыі сыграўшы ролі, Міністры сталі ў строй гарадавых. Глебка.

•••

Камедыя масак — італьянская народная камедыя эпохі Адраджэння з тыповымі дзеючымі асобамі (маскамі), традыцыйным сюжэтам, але імправізаваным тэкстам.

Камедыя характараў — камедыя, у якой паказваюцца галоўным чынам характары людзей.

Ламаць (разыгрываць) камедыю гл. ламаць.

[Грэч. kōmōdia.]

камедыягра́фія, ‑і, ж.

1. Камедыйнае пісьменніцкае мастацтва. Задачы камедыяграфіі.

2. зб. Сукупнасць камедыйных твораў пісьменніка, народа, пэўнай эпохі. Беларуская камедыяграфія. Савецкая камедыяграфія.

камедыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Уст. Акцёр. Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі. Бядуля.

2. перан. Крывадушнік, прытворшчык.

камедыя́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да камедыянт.